Міхаіл Самуілавіч Басалыга (, Слуцк, Беларусь) — беларускі савецкі графік. Брат Уладзіміра Басалыгі.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Слуцку. У 1963 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1970 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Луцэвіча, П. Крохалева, У. Гоманава.
У 1965—1975 гадах працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, з 1993 года дырэктар Мінскага мастацкага вучылішча.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў кніжнай і станковай графіцы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1963 года. Асноўныя творы: альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, сумесна з У. С. Басалыгам), ілюстрацыі да кніг «Вершы і паэмы» і «Курган», верша «Хлопчык і лётчык»М. С. Басалыга. «Курган»ВЫСТАВКА «ЯНКА КУПАЛА И ЯКУБ КОЛАС — БЕЛОРУССКИЕ ПЕСНЯРЫ»Басалыга Міхаіл Самуілавіч і іншых твораў Я. Купалы, да кніг «Дзень добры, мама» (1977), «Ключ жураўліны» і «Ave Maria» (1980, усё ў тэхніцы малюнка тушшу) М. Танка, «Хай будзе святло» і «Напісанае застаецца» (1982, афорт) А. Петрашкевіча, «Вершы пяці кніг» Г. Бураўкіна (1976), трылогіі «На ростанях» (2006) Я. КоласаВокладка кнігі Ілюстрацыя М. С. Басалыгі; серыя аўталітаграфій «Айчыну сваю баронячы», літаграфскія лісты «Леў Сапега», «Рагнеда», «Юрый Алеша», «Сафія Аленька», «Давід Гродзенскі», «Мірскі замак».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Слуцкім краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
Узнагароды Узнагароджаны рэспубліканскімі і замежнымі дыпломамі і граматамі за мастацкае афармленне кніг. Узнагароджаны дыпломам імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972 года за афармленне альбом «Гравюры Францыска Скарыны». Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1985).
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Басалыга Міхаіл Самуілавіч БАСАЛЫГА Михаил Самуилович
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі