Саўтэ́нд-он-Сі () — горад і унітарная адзінка на поўдні цырыманіяльнага графства Эсекс Вялікабрытаніі (рэгіён Усходняя Англія). Насельніцтва 159,3 тыс. чалавек (2006).
Геаграфія Горад знаходзіцца каля вусця ракі Тэмза.
Гісторыя Першапачаткова быў паўднёвай часткай вёскі Прытлвел. Саўтэнд-он-Сі стаў марскім курортам ў эпоху караля Георга. Блізкасць да Лондана і чыгунка сталі прычынай таго, што горад развіўся дзякуючы турызму. З 1892 годзе Саўтэнд мае ганаровы статус бора. У 1933 годзе ў межы горада-графства Саўтэнд ўключылі горад Шаберынес і частку суседняга раёна Рочфард. З згасаннем папулярнасці марскіх курортаў, з 1960-х гадоў вялікая частка цэнтра горада была выкарыстаная для камерцыі. Для ўзняцця мясцовай эканомікі ў Саўтэндзе адкрылі універсітэт Эсэкса (University of Essex). У межах горада 9 чыгуначных станцый, якія забяспечваюць сувязь з Лонданам.
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт унітарнай адзінкі Саўтэнд-он-Сі
Катэгорыя:Гарады Англіі Катэгорыя:Унітарныя адзінкі Англіі