«Выклік» або «Супраціўленне» () — ваенная драма, знятая рэжысёрам Эдвардам Цвікам. Падзеі разгортваюцца падчас Другой сусветнай вайны. Фільм заснаваны на рэальных падзеях, апісаных у кнізе Нехамы Тэе «Выклік: партызаны Бельскія» («Defiance: The Bielski Partisans»).

Сюжэт Пасля ўварвання нямецкіх войскаў у Беларусь улетку 1941 года і масавых распраў над яўрэйскім насельніцтвам браты Бельскія стварылі ў Налібоцкай пушчы яўрэйскі партызанскі атрад, да якога далучыліся яшчэ больш тысячы яўрэяў.https://web.archive.org/web/20070823234408/http://www.hollywoodreporter.com/hr/content_display/news/e3i246a63d3a39e371ca04692fe652013e0

Старэйшы з братоў Туўя прыходзіць у дом калабарацыяністаў, якія забілі яго бацькоў, — начальніка паліцыі і двух яго сыноў — і асабіста расстрэльвае іх. Яўрэі, якія бягуць з гета, далучаюцца да братоў. Туўя становіцца камандзірам атрада.

Атрад фактычна ператвараецца ў сямейны лагер, і Зусь Бельскі, запалены жаданнем ваяваць з немцамі, уходзіць да савецкіх партызанаў разам з групай байцоў.

Атрад Бельскага жыве, але здабываць пражытак становіцца ўсё складаней, асабліва ўзімку. Людзі паміраюць ад голаду і хвароб.

Увесну лагер падвяргаецца нападу карнікаў, і атрад адыходзіць праз балота. У бітве з немцамі на дапамогу атраду прыходзіць група Зуся Бельскага, якая пакінула савецкіх партызан у сувязі з антысеміцкімі праследаваннямі намесніка камандзіра атрада Громава і нежаданнем камандзіра атрада Панчанка дапамагчы атраду Туўі.

Атрад Бельскага ваяваў і жыў да самага вызвалення Беларусі ўлетку 1944 года. Так было выратавана больш 1200 яўрэяў.

У ролях Дэніел Крэйг — Туўя Бельскі Леў Шрайбер — Зусь (Зуш) Бельскі Джэймі Бел — Асаэль Бельскі Равіль Ісянаў — Віктар Панчанка, камандзір партызанскага атрада «Кастрычнік»  — Шыман Харэц

Водгукі Беларускі кінакрытык Максім Жбанкоў, адзначаючы што кінастужка Цвіка не падобны на прасякнутыя ідэалогіяй савецкія і антысавецкія ўзоры, напісаў: «Выклік» — не гістарычная драма, не хронікі вайны, не агнявы баявік. І нават не псіхалагічны эцюд. Гэта прэзентацыя «новага Джэймса Бонда» ў незвычайным антуражы — на белым каню і з трайфейным «шмайсерам» на шыі. […] Фільм непапраўна просты. Ён задуманы і рэалізаваны як сентыментальны комікс. Няма болю і запалу. Няма чалавечых драм. Ёсць ролевая гульня на палях гісторыі. Джэймс Бонд з талмудам…

Карэн Балард у Los Angeles Times адзначае, што «вобраз яўрэя, узноўлены Крэйгам у „Выкліку“ — не знаёмы заходняй публіцы і ашаламляльна адрозніваецца ад „яўрэйскіх характараў“, якія прадстаўляюцца дагэтуль у амерыканскім і еўрапейскім кінематографе, на тэлебачанні і ў іншых сродках масавай інфармацыі». Як піша Балард, раней вобраз яўрэя ў кіно асацыяваўся або з безабароннымі і бездапаможнымі ахвярамі Халакоста, або з Вудзі Аленам, якія стварылі камічная вобраз клапатлівага неўратычнага гараджаніна, непрыстасаванага да жыцця ў ЗША. Эдвард Цвік стварае вобраз героя антыфашысцкага супраціўлення, гатовага змагацца не толькі за самога сябе і сваіх блізкіх, але і за ўсіх яўрэяў.Новая вобраз яўрэя ў заходнім кінематографе

Зборы Бюджэт фільма склаў 32 млн $. З 31 снежня 2008 года ў абмежаваным пракаце і з 16 студзеня 2009 па 30 красавіка 2009 — у шырокім. У першыя выхадныя абмежаванага праката сабраў 123 513 $ (32 месца, 2 кінатэатры), шырокага — 8 911 827 $ (8 месца, 1789 кінатэатраў). Найбольшая колькасць паказаў у 1793 кінатэатрах адначасова. За час праката сабраў у свеце 51 074 698 $ (90 месца па выніках года), з іх 28 644 813 $ у ЗША (100 месца па выніках года) і 22 429 885 $ у астатнім свеце.

Цікавыя факты Фільм здымаўся на тэрыторыі Літвы і ў партызанскай масоўцы здымаліся студэнты-беларусы з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе. Па іх патрабаванні песню «Чорны воран», якую па сцэнарыі павінны былі спяваць партызаны, замянілі на беларускую нацыянальную песню «Купалінка».Лясныя яўрэі У беларускага селяніна, які ратаваў яўрэяў у фільме і якога немцы за гэта павесілі, быў рэальны прататып — Канстанцін Казлоўскі. Насамрэч ён пражыў амаль сто гадоў.

Спасылкі Афіцыйны сайт фільма Афіцыйны брытанскі сайт фільма Афіцыйны трэйлер на Yahoo!

Defiance at Baltic Film Services Partisan Interviews at Interviews from the Underground (from «Defiance Movie» site resources) Джэймс Бонд стаў яўрэйскім партызанам

Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы пра Халакост Катэгорыя:Халакост у Беларусі Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард