Еўрапейскі маршрут E95 — аўтамабільная дарога ва Усходняй Еўропе на тэрыторыі Расіі, Беларусі, Украіны, Турцыі. Мае важнае міждзяржаўнае значэнне для ўсходнеславянскіх краін, СНД, а таксама важнае міжнароднае значэнне. Праходзіць па тэрыторыі Ленінградскай і Пскоўскай абласцей РФ, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцей Украіны, далей паромам па Чорнаму мору, затым па тэрыторыі Турцыі.
Асноўныя гарады: Санкт-Пецярбург, Гомель, Кіеў, Адэса, Самсун, Мерзіфон. Самы загружаны ўчастак дарогі прыпадае на сегмент паміж Кіевам і Адэсай (аўтастрада ), але дазволеная хуткасць складае 110 км/г. Частка пан'еўрапейскага калідора IX.
Маршрут Агульная працягласць — 3 770 км.
Санкт-Пецярбург (0км), Гатчына (38км), Луга (132км), Пскоў (280км), Остраў (336км), Апочка (415км), Пустошка (478км), Невель (532км)
Гарадок, Віцебск, Орша, Шклоў, Магілёў, Быхаў, Буда-Кашалёва, Гомель
Чарнігаў, Бравары Кіеў Глеваха, Васількаў, Белая Царква, Ставішча, Жашкаў, Умань, Ульянаўка, Любашоўка, Жоўцень, Адэса парай|24px Чорнае мора
Самсун, Мерзіфон
Апісанне Пулкаўскія вышыні — Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча: па тры палосы ў кожным кірунку. Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча — Гатчына: нічым не характэрная двухпалосная дарога г. Гатчына: двухпалосная аб'язная дарога Гатчына — Луга: нічым не характэрная двухпалосная дарога, умераная колькасць населеных пунктаў Луга: двухпалосная аб'язная дарога Пскоў: па ўсходняй ускраіне горада, два святлафоры За Псковам невялікі ўчастак з трохпалосным рухам Остраў — аб'язная Апочка — аб'язная Пустошка — праз горад, абмежаванне 40 км/г Невель — аб'язная Віцебск — аб'язная Магілёў — аб'язная Гомель — аб'язная Віцебск — Гомель — двухпалосная дарога Гомель — Чарнігаў — двухпалосная дарога, незадоўга да Чарнігава пераходзіць у чатырохпалосную (па дзве палосы ў кожным кірунку); прыкладна праз 30 км пасля Гомелю знаходзіцца памежны пераход Новая Гута (Беларусь) — Новыя Ярылавічы (Украіна) Чарнігаў — Кіеў — па дзве палосы ў кожным кірунку Кіеў — праз горад Кіеў — Умань — па дзве палосы ў кожным кірунку Умань — Адэса — вельмі добрае пакрыццё, па дзве палосы ў кожным кірунку, абмежаванне 110 км/г на двухпалоснай дарозе з атбойнікам пасярэдзіне. Адэса — (за 50 км да горада) па тры палосы ў кожным кірунку
Спасылкі Карта еўрапейскіх маршрутаў International E-road network European Agreement on Main International Traffic Arteries (AGR) 14 mars 2008
Катэгорыя:Еўрапейскія маршруты Катэгорыя:Дарогі Расіі Катэгорыя:Дарогі Беларусі Катэгорыя:Дарогі Украіны Катэгорыя:Дарогі Турцыі