Зборная Эстоніі па футболе прадстаўляе Эстонію на міжнародных матчах па футболе. Кіруецца Эстонскай футбольнай асацыяцыяй, прэзідэнтам якой з’яўляецца Айвар Похлак. Ніколі не прымала ўдзелу ў фінальных частках чэмпіянатаў Еўропы і свету па футболе, аднак пастаянна ўдзельнічае ў Кубку Балтыі, а таксама была ўдзельніцай Алімпійскіх гульняў 1924 года.

Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах

Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры) ГодАдборачная групаМесцаМатчыПерамогіНічыеПаразыМячыАчкі 1996Група 461000103—310 2000Група 931032515—1711 2004Група 8482244—68 2008Група Е6122195—217 2012Група C21051415—1416 2016Група Е4103164—910

У адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2012 зборная Эстоніі сенсацыйна заняла другое месца ў групе C, тым самым атрымаўшы права на ўдзел у стыкавых матчах. 13 кастрычніка 2011 года на жараб’ёўцы стыкавых матчаў супернікам Эстоніі ў стыкавых матчах стала Ірландыя, якая па суме двух матчаў атрымала ўпэўненую перамогу з агульным лікам 5:1

Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры) ГодАдборачная групаМесцаМатчыПерамогіНічыеПаразыМячыАчкі 1934Група 1310012—60 1938Група 1331024—112 1994Група 16100191—271 1998Група 45101184—164 2002Група 241022610—268 2006Група 341252516—1717 2010Група 55102269—248 2014Група D5102176—207 2018Група H41032513—1911

Спасылкі Эстонская футбольная асацыяцыя Зборная Эстоніі на сайце ФІФА