Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Названа ў гонар Я. М. Свярдлова ў 1940 годзе. Раней называлася Дзям'янаўская, Татарская, Баніфатарская. Праходзіць ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Будзённага. Працягласць каля 500 метраў. Пачала забудоўвацца з XV стагоддзя. У 1729 годзе на вуліцы быў пабудаваны кляштар баніфатараў, які не захаваўся да нашых дзён. У самым канцы XVIII стагоддзя Карл Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац на Дзям'янаўскайПрацэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст. Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270..

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на канцы вуліцы ля высокага яра пабудаваны дзве вадацяжныя вежы. Падчас Вялікай Айчынай вайны вуліца часткова пашкоджана. У 1950-1970-я гады забудоўвалася 3-5 павярховымі жылымі дамамі, па першых паверхах якіх змяшчаліся крамы.

Літаратура Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., л. ил.: ил.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гродна