Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (, скар. UEFA, у беларускай транслітарацыі УЕФА) — арганізацыя, кіруючая футболам у Еўропе і некаторых заходніх рэгіёнах Азіі. Яна аб’ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі еўрапейскіх краін. УЕФА займаецца арганізацыяй усіх еўрапейскіх спаборніцтваў клубаў і зборных, размяркоўвае прыбыткі ад рэкламы і трансляцый паміж клубамі і нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.

УЕФА з’яўляецца адной з шасці кантынентальных канфедэрацый, якія ўваходзяць у ФІФА, прычым УЕФА з іх найбольш уплывовая і багатая. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты свету гуляюць у Еўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Англіі, Італіі, Іспаніі і Германіі. Таксама УЕФА прадстаўляюць многія моцныя зборныя свету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфедэрацыі на сусветных першынствах: так, з 32 каманд на чэмпіянаце свету 2006 года УЕФА прадстаўлялі 14.

УЕФА быў заснаваны 15 чэрвеня 1954 года ў Базелі (Швейцарыя) пасля кансультацый, пачатых федэрацыямі футбола Францыі, Італіі і Бельгіі. Першапачаткова ва УЕФА ўваходзілі 25 краін, цяпер гэта лічба дасягнула 55. Штаб-кватэра УЕФА размяшчалася ў Парыжы да 1959 года, калі яна пераехала ў Берн. З 1995 года яна знаходзіцца ў швейцарскім Ньёне. Першым генеральным сакратаром УЕФА быў Анры Дэланэ, а прэзідэнтам — Эбэ Шварц.

УЕФА часта меў канфлікты з Еўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцый. У 1990-х гадах рознагалоссі тычыліся правоў на тэлетрансляцыі і асабліва міжнародных трансфераў (Правіла Босмана).

Прэзідэнты УЕФА

Імя Краіна Тэрмін 1. Эбэ Шварц 1954—1962 2. Густаў Відэркер 1962—1972 3. Артэміа Франкі 1972—1983 4. Жак Жорж 1983—1990 5. Ленарт Юхансан 1990—2007 6. Мішэль Плаціні 2007—2015 7. Анхель Марыя Вільяр 2015—2016 (в.а.) 8. Аляксандар Чэферын з 2016

Спіс членаў

Аўстрыя Азербайджан Албанія Англія Андора Арменія Беларусь Бельгія Балгарыя Боснія і Герцагавіна Венгрыя Германія Гібралтар Грэцыя Грузія Данія Ізраіль Ірландыя Ісландыя Іспанія Італія Казахстан Кіпр Косава Латвія Літва Ліхтэнштэйн Люксембург Македонія Мальта Малдавія Нідэрланды Нарвегія Польшча Партугалія Расія Румынія Сан-Марына Паўночная Ірландыя Сербія Славакія Славенія Турцыя Украіна Уэльс Фарэрскія астравы Фінляндыя Францыя Харватыя Чарнагорыя Чэхія Швейцарыя Швецыя Шатландыя Эстонія

Спасылкі Афіцыйны сайт

Еўропа