Зборная Фінляндыі па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Фінляндыю ў міжнародных матчах. Кантралюецца Футбольнай асацыяцыяй Фінляндыі.
Гісторыя Футбольны саюз Фінляндыі быў заснаваны ў 1907 годзе. Фінляндыя ўвайшла ў ФІФА ў 1908 годзе, хоць і ўваходзіла ў той час у склад Расійскай імперыі. Футбол у Фінляндыі заўсёды саступаў у папулярнасці зімовым відам спорту, лёгкай атлетыцы і аўтаралі, і наўрад ці сітуацыя ў хуткім часе кардынальна зменіцца. Да 1970-х гадоў блізкасць фінаў з футболам абмяжоўвалася ў асноўным таварыскімі матчамі з паўночнымі суседзямі, і, хоць з тых часоў яны рэгулярна ўдзельнічаюць у адборачных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы, зборная асабліва не прагрэсавала. Аднак у 1980 і ў 2008 гадах Фінляндыя была блізкая да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. У асобных матчах каманда можа добра сябе праявіць.
Лідарам каманды па колькасці згуляных матчаў з’яўляецца Яры Літманен.
Спасылкі Афіцыйны сайт Фінскага футбольнага саюза Пратаколы матчаў зборнай Фінляндыі па футболе на EU-football.info