Канстанцін Мікалаевіч Басалыга (, в. Варкавічы, — ) — прафесійны рэвалюцыянер. Брат Д. Басалыгі.
Біяграфія
Член КПСС з 1905 года. У перыяд Рэвалюцыі 1905—1907 гг. член ваенна-баявога штаба ў Харкаве, Севастопальскага камітэта РСДРП і рэдакцыі яго органа — газеты «Салдат». Вёў партыйную працу ў Харкаве, Адэсе, Екацерынадары, Севастопалі.
Дэлегат ад бальшавікоў Урала, даставіў У. І. Леніну мандат дэлегата ад бальшавікоў Усолля. У 1915 годзе сасланы ў Омск. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля рэвалюцыі на гаспадарчай працы ў Омску, Краснадары, Севастопалі, на Стаўрапаллі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Севастопальскім народным апалчэнні. У вёсцы Варкавічы імем братоў Басалыг названая вуліца.
Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэлегаты V з’езда РСДРП