Нацыянальная зборная Латвіі па футболе () — зборная, якая прадстаўляе Латвію на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Да далучэння да СССР ні разу не гуляла ў фінальнай стадыі чэмпіянатаў свету, пасля распаду СССР адзін раз прыняла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы — у 2004 годзе.

Гісторыя Першы матч зборная правяла ў 1922 годзе супраць каманды Эстоніі. Найбольшага поспеху латышы змаглі дамагчыся ў Балтыйскім Кубку, заваяваўшы яго 19 разоў. Перад Другой сусветнай вайной Латвія была наймацнейшай прыбалтыйскай зборнай, але значна саступала ў класе лепшым еўрапейскім камандам. Нягледзячы на гэта, Латвія была блізкая да таго, каб прабіцца ў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе 1938. Прайграўшы на другім этапе адбору зборнай Аўстрыі 2:1, тым не менш Латвія павінна была апынуцца на фінальным турніры чэмпіянату свету па футболе 1938, бо Аўстрыя была анексавана Германіяй і выключаная са складу ўдзельнікаў.

З 1940 па 1992 год зборная каманда не існавала асобна, бо Латвія ўваходзіла ў склад Савецкага Саюза. Першы матч пасля паўторнага прызнання ФІФА зборная правяла 8 красавіка 1992 у Бухарэсце супраць Румыніі.

Найвышэйшым дасягненнем з’яўляецца выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2004 года, дзе яны змаглі дамагчыся нічыёй з Германіяй і ледзь не стварылі сенсацыю ў матчы са зборнай Чэхіі.

Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры) ГодАдборачная групаМесцаМатчыПерамогіНічыіПаражэнніМячыАчкі 1938Група 8122009—34 1994Група 36120574—215 1998Група 441031610—1410 2002Група 6481165—164 2006Група 351243518—2115 2010Група 231052318—1517 2014Група G51022610—208 2018Група B5102177—187

Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры) ГодАдборачная групаМесцаМатчыПерамогіНічыіПаражэнніМячыАчкі 1996Група 651040611—2012 2000Група 241034313—1213 2004Група 42851210—616 2008Група F51240815—1712 2012Група F4103259—1211 2016Група A6100556—195

Спасылкі Афіцыйны сайт федэрацыі Зборная Латвіі на сайце ФІФА Статыстыка выступаў зборнай на RSSSF