Пётр Харытонавіч Басянкоў (, в. Вылева цяпер Добрушскі раён Гомельская вобласць — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, механік-кіроўца танка Т-34 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, Герой Савецкага Саюза (24.3.1945), старэйшы сяржант.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыўшы пачатковую школу, з 1922 года працаваў слесарам у горадзе Гомелі.

У Чырвонай арміі з 1930 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Член ВКП(б) з 1944 года. Удзельнік бітваў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Беларусі, Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі, Германіі.

Механік-вадзіцель танка Т-34 326-га танкавага батальёна (117-я танкавая брыгада, 1-ы танкавы корпус, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) кандыдат у члены ВКП (б) старэйшы сяржант Пётр Басянкоў асабліва вызначыўся пры вызваленні Латвіі.

18 верасня 1944 г. ля горада Добэлэ Латвійскай ССР экіпаж танка, у складзе якой быў механік-кіроўца Басянкоў, адбіў 8 контратак танкаў суперніка, знішчыўшы тры танка і адну самаходную гармату. Застаўшыся адзін, пасля гібелі астатніх членаў танкавага экіпажа, Пётр Басянкоў не спыніў бою да падыходу падмацавання.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства старэйшаму сяржанту Басянкову Пятру Харытонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5958).

У 1946 годзе П. Х. Басянкоў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе-героі Адэсе, затым у Гомелі, і ў працоўным пасёлку Касцюкоўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Памёр 24 ліпеня 1969 года.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 5958) Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені Два ордэна Чырвонай Зоркі Медалі, у тым ліку: Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Памяць Імя Героя носіць вуліца ў горадзе Добрушы. Стэла ў гонар П. Х. Басянкова ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая). У Добрушы (Гомельская вобласць) на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Памяць» устаноўлены стэлы з імёнамі ўраджэнцаў раёна — Герояў Савецкага Саюза. На адной з стэл паказана імя П. Х. Басенкова.

Літаратура

Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны