Паўднёва-Заходні нацыянальны парк або Саўт-Уэст () — нацыянальны парк у паўднёва-заходняй частцы Тасманіі ў 90 км на захад ад ХобартаSouthwest National Park. Introduction .

У 1955 годзе быў утвораны нацыянальны парк Лейк-Педэр, які ўключаў возера Педэр і прылеглую да яго тэрыторыюLake Pedder History . У 1970-я гг. пасля будаўніцтва некалькіх плацін была затопленая вялікая тэрыторыя, і на месцы возера ўтварылася вадасховішча. Сёння тэрыторыя парку пашырана да ўзбярэжжа і займае плошчу 6182 км². Хоць першыя людзі тут жылі яшчэ 25 тыс. гадоў таму, прырода да гэтага часу адчувае малы ўплыў чалавека. Пераважаюць пусткі і лясы з паўднёвага буку і эўкаліпту. У нацыянальным парку жыве залацістабрухі травяны папугай, колькасць асобін якога ў дзікай прыродзе — 150—200 птушак. Расліннасць тыповая для вострава — эўкаліпт царскі і Ганна, атэрасперма, натафагус Канінгамам, Phyllocladus aspleniifolius, імхі, папараць.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:нацыянальныя паркі Аўстраліі Катэгорыя:Геаграфія Тасманіі Катэгорыя:1955 год у Аўстраліі