thumb|150px|справа|Чырвоны грыфон на гербе Заходнепаморскага ваяводства Грыфон (, таксама γρύψ; ) — легендарная істота з целам ільва і галавой і крыламі арла. Звычайна мае вострыя кіпцюры і беласнежныя ці залатыя крылы.
Паколькі леў традыцыйна лічыўся царом звяроў, а арол быў царом птушак, то Грыфон лічыўся асабліва магутнай і велічнай істотай, каралём істот. Грыфоны былі вядомы як ахоўнікі скарбаў і каштоўнай маёмасці.
Выявы грыфонаў сустракаюцца ў рэлігіях Старажытнага Егіпта і Вавілона, таксама яны былі частым матывам у стульптуры і выяўленчым мастацтве Старажытнага Рыма і Грэцыі. У сярэднявеччы Грыфон быў сімвалам нябеснай улады. Існуе меркаванне, што слова «Грыфон» цесна звязана з херувімам.
Спасылкі
Катэгорыя:Міфічныя птушкі Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнаегіпецкай міфалогіі