Усясла́ў Брачысла́віч або Усясла́ў Брачысла́вавіч (ст.-рус. Всеславъ сынъ Брѧчиславль), у папулярнай літаратуры Усяслаў Чарадзей і Усяслаў Полацкі (каля — ) — князь полацкі (1044—1068, 1071—1101), князь кіеўскі (1068—1069).
Адстойваў і пашыраў свае ўладанні — Полацкае княства. Пабудаваў у Полацку Сафійскі сабор — найранейшы помнік манументальнай архітэктуры сучаснай Беларусі. Агульны час княжання Усяслава ў Полацку — 54 гады — найпрацяглейшы перыяд кіравання дзяржавай у гісторыі Беларусі.
Біяграфія
Паходжанне і імя
Сын полацкага князя Брачыслава Ізяславіча, унук полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча і праўнук кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай княжны Рагнеды Рагвалодаўны. Праз Рагнеду — прапраўнук першага вядомага з крыніц полацкага князя Рагвалода. Такім чынам, належаў да сёмага пакалення Рурыкавічаў і трэцяга пакалення іх галіны — Ізяславічаў Полацкіх, якія валодалі Полацкай зямлёй як спадчынай Рагвалода, таму дынастыю часта называюць Рагвалодавічамі.
Імя атрымаў паводле схемы, ужытай прадзедам Уладзімірам для называння сваіх сыноў, напэўна, князь Брачыслаў гэтым падкрэсліваў належнасць свайго сына да ўладарнай на Русі дынастыі. Магчыма, названы па памерлым у маленстве дзядзьку — Усяславу Ізяславічу. Імя двухасноўнае — уся- (ст.-рус. вьсь — увесь) і слаў- (параўн.: слава)Всеслав // Словарь русских личных имен / Сост. Н. А. Петровский. — М.: «Русский язык», 1980. — 384 с. — з агульным прыкладным сэнсам «усім слаўны», пазней стала дынастычным у Ізяславічаў Полацкіх, а пазней увайшло ва ўсходнеславянскі анамастыкон. Хроснае імя невядома.
Мянушку «Чарадзей» і падобныя не згадваюць крыніцы, яна наватвор часоў беларускага адраджэння канца XIX — пачатку XX стст.
Ранні перыяд Час нараджэння Усяслава не вядомы, з акалічнасцяў жыцця і быліны пра прынята лічыць годам нараджэння 1029. Паводле Аповесці мінулых часоў, маці нарадзіла яго «от волъхвования» і «бысть ему язвено на главе его». Валхвы сказалі «се язвено навяжи на нь, да носить е до живота своего», — і Усяслаў яго «носить… и до сего дне на собе; сего ради немилостив есть на кровьпролитье» — запісаў, відавочна, летапісец-сучаснік Усяслава. Слова «язвено» тлумачаць па рознаму, адны як радзімую пляму, на якой князь насіў павязку, іншыя — як з частку плоднай абалонкі на галаве, якую ён насіў як амулет.
Напэўна, быў адзіным сынам, прынамсі, пра іншых дзяцей князя Брачыслава няма звестак. Заняў полацкі сталец у 15—16-гадовым узросце пасля смерці бацькі ў 1044 годзе. Першыя 16 гадоў княжання Усяслава не асветлены крыніцамі, але зыходзячы са «Слова пра паход Ігараў», ён быў актыўны і вядомы ўсёй Русі. Вядомы спявак Баян складаў пра яго песні.
Напэўна, у гэты перыяд у Полацку пабудаваны Сафійскі сабор, на думку некаторых даследчыкаў, як сімвалам роўнасці Полацка з Кіевам і Ноўгарадам, дзе былі такія самыя саборы.
Першы раз упамінаецца крыніцамі пад 1060 годам, калі з князямі Яраславічамі — сынамі вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча — здзейсніў паспяховы паход супраць торкаў. Тым часам, напэўна, трымаўся бацькавай палітыкі — саюзу з Кіевам.
Вайна з Яраславічамі
Аднак, у 1065 годзе Усяслаў аблажыў Пскоў, разбіў на ноўгарадскага князя Мсціслава Ізяславіча, які ішоў на дапамогу гораду, а пасля, ужо ў 1066 (сакавіцкім) годзе, захапіў Ноўгарад «з жонкамі і дзецьмі», то-бок узяў палон і парабаваў. Летапісец асобна адзначыў, што з наўгародскага Сафійскага сабора знялі званы і панікадзілы, на думку некаторых даследчыкаў, гэтыя рэчы аздобілі Сафійскі сабор у ПолацкуВъ лѣто 6574 (1066) // Новгородская первая летопись старшего извода..
Пскоў і Ноўгарад былі пад вярхоўнай уладай вялікага князя кіеўскага. Матывы Усяслава дыскусійныя, адны даследчыкі лічаць паход звычайным рабаўніцтвам, іншыя — адказам на тэрытарыяльныя спрэчкі. Паводле Генадзя Семянчука, магчыма, дзеянні Усяслава справакаваў паход вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча на сакальцаў (стар.-руск. сосолы) — эстаў у Ніжнім Падзвінні, і абкладанне іх данінай, а таксама іншыя падобныя дзеяннямі Яраславічаў, якія не вядомы цяпер з крыніцСемянчук Г. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (штрыхі да гістарычнага партрэта) // Białoruskie zeszyty historyczne. 2002. № 28. (Гл. гэты ж артыкул у ARCHE (2’2004) , дапоўнены і перапрацаваны.).
У адказ, амаль праз год, тры браты Яраславічы пайшлі супраць Усяслава, але не да Полацка, а на Менск — чаму яны абралі такі кірунак ёсць некалькі думак даследчыкаў. Усяслаў выйшаў супраць Яраславічаў да Менска, паводле іншай гіпотэзы, ён ішоў з захаду ці поўдня да Полацка, а Яраславічы сталі на яго шляху, у кожным разе — войскі сышліся на рацэ Нямізе. Паводле Васіля Тацішчава, тыдзень яны стаялі ў глыбокім снезе адно супраць другога, урэшце, Усяслаў атакаваў. Адбылася бітва на Нямізе (1067) — адна з буйнейшых і крывавейшых міжусобных бітваў Рурыкавічаў, шмат вояў загінула з абодвух бакоў. Усяслаў або разбіты і адступіў у Полацк, або здолеў прарвацца да Полацка скрозь войскі Яраславічаў, у кожным разе яны не гналіся за ім. Паводле Тацішчава, Яраславічы пачалі рабаваць паўднёвую частку Полацкай зямлі.
Праз чатыры месяцы па бітве Яраславічы запрасілі Усяслава на перамовы, цалавалі крыж, што не зробяць благога. Усяслаў з двума сынамі каля вусця Аршыцы пераплыў у чоўне Дняпро для перамоў, але Яраславічы парушылі цалаванне крыжа, схапілі Усяслава з сынамі і кінулі ў земляную турму-«поруб» у Кіеве.
Княжанне ў Кіеве
Усяслаў больш за 14 месяцаў быў у зняволенні — да часу, калі ў 1068 годзе на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, якія ў разбілі войскі Яраславічаў. Кіяўляне патрабавалі ад Яраславічаў коней і зброі, каб самім ісці супраць полаўцаў. Яны абвінавачвалі ў паразе княжацкіх ваяводаў і патрабавалі вызвалення Усяслава, на іх думку, дасведчанага военачальніка, каб ён узначаліў паход супраць полаўцаў. Яраславічы адмовілі кіяўлянам ва ўсім і нават паслалі забіць Усяслава, але кіяўляне паўсталі, вызвалілі Усяслава з поруба і абвясцілі вялікім князем кіеўскім, а Яраславічы збеглі.
На велікакняжацкім стальцы Усяслаў быў сем месяцаў, за гэты час разбіў полаўцаў. Неўзабаве Ізяслаў Яраславіч вярнуўся з дапамогай ад свайго пляменніка, польскага князя Баляслава Смелага. Атрымаўшы весткі, што Ізяслаў вяртаецца з палякамі, Усяслаў з кіяўлянамі пайшоў ім насустрач, але з дыскусійных прычын уначы збег ад Белгарада ў Полацк. Ізяслаў вярнуўся ў Кіеў, заняў велікакняжацкі сталец і прагнаў Усяслава з Полацка, пасадзіў туды свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым другога — Святаполка Ізяславіча.
Пазнейшыя падзеі У кастрычніку 1069 года Усяслаў на чале водскага войска прыйшоў пад Ноўгарадам, але наўгародцы разбілі важан ў баі 23 кастрычніка 1069 года, Усяслаў трапіў у палон, але неўзабаве яго адпусцілі.
У 1071 годзе Усяслаў выгнаў з Полацка Святаполка Ізяславіча і пайшоў да Менска супраць Яраполка Ізяславіча, яшчэ аднаго Ізяславава сына, але пацярпеў паразу каля Галацічаска (цяпер не лакалізаваны). Пасля гэтага, паводле летапісу, Усяслаў з Ізяславам «сваціліся», то бок дамаўляліся пра шлюб сваіх дзяцей або сваякоў як замацавання нейкіх дамоўленасцей. Падазраючы Ізяслава ў саюзе з Усяславам, у 1073 годзе браты вялікага князя — чарнігаўскі князь Святаслаў Яраславіч і пераяслаўскі князь Усевалад Яраславіч, — выгналі яго з Кіева, у 1073—1076 гадах там княжыў Святаслаў.
Пасля смерці Святаслава Яраславіча (1076) пачалася наступная фаза барацьбы Усяслава з Яраславічамі, вядомая толькі з «».
Вясной 1077 года, імаверна, Усяслаў здзейсніў паход на Ноўгарадскую зямлю, супраць князя наўгародскага , бо таму на дапамогу са Смаленка тады хадзіў Уладзімір Манамах. У адказ, летам 1077 і зімой 1078 (сакавіцкіх) гадоў Яраславічы здзейснілі два паходы на Полацк. Першы здзейсніла чарнігаўскае войска на чале з вялікім князем Усеваладам Яраславічам і яго сынам — смаленскі князем Уладзімірам Манамахам, болей пра гэты паход нічога не вядома. Другі — кіеўскае войска на чале з наўгародскім князем Святаполкам Ізяславічам і ўжо чарнігаўскім князем Уладзімірам Манамахам, а таксама полаўцы, якія ўпершыню ў гісторыі Русі ўзялі ўдзел у міжусобнай вайне, тады Яраславічы спалілі ваколіцы Полацка (ожьгъше Полтескъ), потым Святаполк вярнуўся ў Ноўгарад, а Уладзімір Манамах з полаўцамі паваяваў полацкія ўладанні ў кірунку Одрска (с половци на Одрьскъ, воюя) і вярнуўся ў Чарнігаў.
На мяжы 1070—1080-х гадоў Усяслаў здзейсніў паход пад Смаленск, Уладзімір Манамах з Чарнігава імкліва прыйшоў на дапамогу Смаленку, але Усяслава там не заспеў, пераследваў яго і спусташаў на шляху полацкія ўладанні, потым паваяваў землі ў кірунку Лагойска, Лукомля, Друцка і адтуль вярнуўся ў Чарнігаў. Некалькімі гадамі пазней, Уладзімір Манамах з Чарнігава, разам з полаўцамі, здзейсніў паход на Менск, знянацку захапіў горад, спустошыў яго і ваколіцы (изъѣхахом городъ, и не оставихом у него ни челядина, ни скотины). Потым, да канца жыцця Усяслава, з крыніц не вядома пра сутыкненні з Яраславічамі.
Усяслаў падзяліў родавыя ўладанні паміж сваімі сынамі, пасля яго смерці Полацкае княства раздрабілася на ўдзелы.
Час смерці Пра смерць Усяслава Іпацьеўскі спіс АМЧ паведамляе пад 6609 годам (які звычайна суадносяць з 1101) «априля в 14 день у 9 день в среду». Фармулёўка ўнікальная спалучэннем трох храналагічных параметраў — каляндарнага (14 красавіка), дня тыдня (серада) і цмянага «9 дня», праз падвоеную дату даследчыкі традыцыйна лічылі запіс скажоным і ў асноўным не давалі «9 дню» тлумачэння. Толькі некаторыя спрабавалі развязаць супярэчнасць.
На думку Данілы Свяцкага «9 дзень» значыць 9-ы месячны круг паводле 19-гадовага цыкла, што адпавядае 1113 годуСвятский Д. О. Астрономические явления в русских летописях с научно-критической точки зрения // Известия Отделения русского языка и словесности Академии наук (ИОРЯС). 1915. Т. 20. Кн. 1. — С. 206.. Сяргей Цыб спрабаваў звязаць дату з сонечным зацьменнем 1114 года з пазнейшага Густынскага летапісуЦыб С. В. Древнерусское времяисчисление в «Повести временных лет». Барнаул, 1995. — С. 12-33.. Апалон Кузьмін лічыў найбольш імаверным 1109 год, бо у ім 14 красавіка выпадала на серадуКузьмин А. Г. Начальные этапы древнерусского летописания. М., 1977. — С. 248..
Пазней Аляксандр Журавель прыйшоў да высновы, што запіс летапісу не скажоны, а захаваў даволі рэдкі выпадак сапраўднай месячнай датыроўкі. Па думку Жураўля, усім тром параметрам (14 красавіка, серада, 9-ы месячны дзень) ідэальна адпавядае толькі 1098 год. Даследчык адзначыў, што такое датаванне дае выкарыстанне месячных табліц — лунніка , якімі карысталіся тагачасныя кніжнікі для разліку царкоўных свят. У 1098 годзе (13-ы месячны круг) 14 красавіка ў табліцах менавіта 9-ы дзень. На думку Жураўля, летапісец кіраваўся менавіта «кніжным» (таблічным) адлікам, бо з рэальнага назірання маладзіка (праўдзівых лунарыяў) 14 красавіка 1098 года ў Полацку магло быць 10-м месячным днём.
Пры датаванні прапанаваным Кузьміным — 14 красавіка 1109 года, «кніжны» 9-ы месячны дзень выпадае на 13 красавіка, а паводле праўдзівых лунарыяў на 11 красавіка. Прапанова ж Свяцкага не тлумачыць чаму 9-ы месячны круг летапісец назваў «днём», а не ўласна «кругам». Гіпотэза Цыба ахарактарызавана Жураўлём як «экстравагантная і некарэктная падмена», якая не мае крыніцазнаўчага грунту.
На думку Жураўля, дата смерці Усяслава ў першакрыніцы была толькі месячнай, без года, што пры выкарыстанні таго самага лунніка (месячных табліц) дазваляла даведацца і год. Пазнейшы летапісец пры аднаўленні года, аднак, карыстаўся або іншым, скарэктаваным луннікам — карэкцыі луннікаў рабілі, каб наблізіць кніжную дату (адпаведную рэаліям VI ст.) да праўдзівых лунарыяў свайго часу, або проста памыліўся з выбарам радка ці слупка табліцы. Такім чынам, у юліянскім датаванні атрымаўся 6609 год (які суадносяць з 1101), замест 1098, калі 14 красавіка на праўдзе і серада, і 9 месячны дзень адначасова.
Сям’я Імя жонкі Усяслава Брачыславіча невядома.
Усяслаў меў 6 сыноў: Барыса (кан. 1040-х — 1128) — князя полацкага; Глеба (кан. 1040-х — 1119) — князя менскага; Рамана (1050-я — 1114/1116) — удзел не вядомы;