Эмамалі Рахмон (); нар. ) — дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета Таджыкістана (1992—1994), з 1994 года — прэзідэнт Таджыкістана, носіць тытул «Пешвои миллат» (Пан народу). У выніку канстытуцыйнага рэферэндума прынятыя папраўкі, якія здымаюць з прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона абмежаванні па ліку перавыбранняў на пасаду прэзідэнтаЭмамалі Рахмон зможа абірацца прэзідэнтам бясконца і мець імунітэт ад пераследуРахмон у Таджыкістане захацеў быць «пажыццёвым» і якія зніжаюць узроставы цэнз для прэзідэнта з 35 да 30 гадоў.
Біяграфія Нарадзіўся 5 кастрычніка 1952 года ў пасёлку Дангара Кулябскай вобласці Таджыкскай ССР. Скончыўшы сярэднюю школу, пачаў працаваць электрыкам маслазавода ў Курган-Цюбе, затым з 1971 па 1974 гады служыў матросам на Ціхаакіянскім флоце, а пасля заканчэння службы вярнуўся на завод.
У 1982 годзе скончыў эканамічны факультэт Таджыкскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1976 па 1988 гады працаваў сакратаром праўлення калгаса Дангарынскага раёна Кулябскай вобласці, старшынёй прафкама гэтай гаспадаркі, а таксама займаў пасаду ў партыйных органах.
У чэрвені 1988 года стаў дырэктарам саўгаса імя Леніна Дангарынскага раёна, займаючы гэтую пасаду да лістапада 1992 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэзідэнты Таджыкістана Катэгорыя:Кавалеры ордэна Гейдара Аліева