Заходняя Беларусь — назва часткі земляў, якія да 1917 года ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, у 1918—1920 гадах неаднаразова мянялі прыналежнасць і адыйшлі да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавору пасля польска-савецкай вайны (: лінія Керзана). Назва дадзеная паводле этнічнага складу насельніцтва, у якім пераважалі беларусы; у такім выглядзе назва існуе ў савецкай, расійскай, украінскай і беларускай культурах. У польскай традыцыі пераважна вядома як Усходнія землі ці ўскраіны («крэсы ўсходнія»), прапануюцца і іншыя азначэнні. У 1930-х гадах насельніцтва складала каля 4 млн чал.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны землі ўвайшлі ў склад БССР — тэрыторыя Заходняй Беларусі прыблізна адпавядае сучасным Брэсцкай, Гродзенскай, частцы Мінскай і заходняй палове Віцебскай абласцей Рэспублікі Беларусь. Частка Віленскага краю ўключна з Вільняй была перададзена Літве, пасля 1944 года Усходняя Беласточчына адыйшла да Польшчы ( Беластоцкая вобласць).

Перадгісторыя thumb|250px|Палітычная карыкатура (1921) — Заходняя Беларусь трапляе ў рукі палякаў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921), які скончыў польска-савецкую вайну, тэрыторыя Беларускай ССР была падзелена на дзве часткі: 12 яе заходніх паветаў трапілі на польскі бок, 6 (Меншчына) — на савецкі. Такім чынам Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польскай Рэспублікі.

Назва Па заняцці Вільні ў кастрычніку 1920 года войскамі польскага генерала Л. Жалігоўскага беларускія арганізацыі ад блізкіх да кіраўніка Польшчы Ю. Пілсудскага колаў атрымалі запэўненні, што на тэрыторыі Віленшчыны будзе створана дзяржава «Заходняя Беларусь»Латышонак А. Беларуская палітыка Пілсудскага ўвосень 1920 г. // Рыжскі мірны дагавор і лёсы народаў Усходняй Еўропы: Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 16—17 сакавіка 2001 г.). — Мн., 2001. — С. 24..

Паводле польскай даследчыцы Аляксандры Бергман, паняцце «Заходняя Беларусь» было створана ў 1923 годзе ў камуністычным асяроддзі, адначасова са стварэннем Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі; аўтар тэрміна, магчыма, Караль РадакAleksandra Bergman: Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa: 1984, s. 9-10.. Беларускі гісторык Іван Коўкель лічыць, што назва з’явілася раней, восенню 1920 года, і не мела нічога супольнага з камуністычным рухамКоўкель І. І. Аб паходжанні тэрміну «Заходняя Беларусь», яе тэрыторыі, нацыянальным і канфесійным складзе насельніцтва (1921—1939 гг.) / І. І. Коўкель // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе: материалы междунар. науч. конф., Гродно, 16-18 ноября 1999 г. / Гродн. гос. ун-т. — Гродно: ГрГУ, 2000. — С. 407—415.. Савецкая ўлада ў час 2-й сусветнай вайны адмовілася ад карыстання назвай «Заходняя Беларусь» на карысць «заходніх абласцей Беларускай ССР», каб падкрэсліць еднасці рэспублікі. Такі тэрмін выкарыстоўваўся, між іншым, у дакументах КПСС.

У камуністычнай Польшчы ў 1945—1989 гадах як улада, так і гісторыкі шырока выкарыстоўвалі тэрмін «Заходняя Беларусь», з-за палітычных прычынаў пазбягаючы іншых формаў, перадусім такіх, як «Усходнія Крэсы». Пасля палітычных зменаў на пачатку 1990-х гадоў былі прапанаваныя новыя азначэнні. У лютым 1993 года польскі гісторык, Ян Ежы Мілеўскі прапанаваў тэрмін «паўночна-ўсходнія землі II Рэчы Паспалітай». Прыхільнікам гэтай назвы з’яўляецца таксама гісторык Томаш Стжэмбош. Ён лічыць, што не трэба карыстацца тэрмінам «Усходнія Крэсы», таму што гэта не былі ніякія «ускраіны», а самы цэнтр, сэрца польскай дзяржавыTomasz Strzembosz: Wydarzenia i losy ludzkie, Źródła do historii Polski ze zbiorów NARB. Warszawa: 2001, s. 14. (pol.).

Польскі гісторык Кшыштаф Ясевіч лічыць, што назвы «Заходняя Беларусь» і «Заходняя Украіна» былі ўведзеныя як апісанне абшараў дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Камуністычнай партыі Заходняй Украіны — аўтаномных арганізацый у складзе Камуністычнай партыі Польшчы. Ён прапануе, у выпадку выкарыстання гэтых тэрмінаў, пісаць іх у двукоссі або дадаваць перад імі словы «так званыя», каб падкрэсліць іх палітычнае паходжаннеJan Szumski: I.I. Zachodnia Białoruś — krótkie wyjaśnienie obszaru zainteresowań i używanego pojęcia. W: Jan Szumski: Sowietyzacja Zachodniej Białorusi 1944—1953. Propaganda i edukacja w służbie ideologii. Wyd. 1. Kraków: ARCANA sp. z o.o., 2010, s. 21-28. ISBN 978-83-60940-21-1. (pol.)Krzysztof Jasiewicz: Obok wstępu. O potrzebie refleksji nad niektórymi stereotypami. W: pod red. Krzysztofa Jasiewicza: Tygiel narodów. Warszawa: 2002, s. 32. (pol.).

Тэрыторыя Пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора бальшавіцкая Расія вызначыла памер беларускай этнаграфічнай тэрыторыі, якая апынулася ў складзе Польшчы, у 98.815 км² з 3,2 млн насельніцтваЛадысеў, У. Ф. Рыжскі дагавор 1921 года і палітыка кіраўніцтва Савецкай Расіі экспарту рэвалюцыі // Biuletyn Historii Pogranicza. — 2001. — № 2. — С. 38. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 242. — Воп. 1. — Спр. 7. — Арк. 6, 75.. У дакладзе на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР I-га склікання, старшыня СНК СССР і народны камісар замежных спраў СССР Вячаслаў Молатаў апераваў: «тэрыторыя Заходняй Беларусі дасягае 108 тысяч квадратных кіламетраў»О внешней политике Советского Союза. Доклад Председателя Совета Народных Комиссаров и Народного Комиссара Иностранных дел тов. В. М. Молотова на заседании Верховного Совета Союза ССР 31 октября 1939 года // Проблемы социалистического права. — 1939. — № 4 — 5. — С. 12.. Савецкая акадэмічная навука вызначала тэрыторыю Заходняй Беларусі ў 82 тыс. км², аднак уключаючы ў яе склад усе 4 ваяводствы былых «паўночна-ўсходніх крэсаў», якія займалі нашмат большую плошчуХаўратовіч, І. Заходняя Беларусь // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 4: Графіка — Зуйка. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1971. — 607 с., л. іл., каляр. іл., партр., карт. — С. 533; Хаўратовіч, І. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 10: Сошна — Фут. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1975. — 656 с., л. іл., каляр. іл., картр., факсім. — С. 438; Хаўратовіч, І. Заходняя Беларусь // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 12: Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1975. — 735 с., л. іл., каляр. іл., партр., карт, факсім. — С. 151..

Эканамічнае развіццё Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Заходняй Беларусі значна адрознівалася ад астатняй Польшчы. З эканамічнага пункту гледжання, край заставаўся адсталай аграрнай ускраінай і выкарыстоўваўся пераважна як крыніца сыравіны і таннай працоўнай сілы, як рынак збыту для польскай прамысловасці. Такая эканамічная палітыка кіруючых колаў краіны ва ўмовах аграрнага перанасялення і масавага беспрацоўя асуджала край на адсталасць і беднасць.

У Заходняй Беларусі не было цяжкай прамысловасці, а большасць прадпрыемстваў прадстаўляла сабой дробныя, занятыя перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. У 1928 у Беластоцкім (найбольш развітым у прамысловых адносінах), Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах дзейнічала 2136 прадпрыемстваў з агульнай колькасцю рабочых 55199 чал., з іх 1653 адносіліся да дробных прадпрыемстваў з колькасцю рабочых менш за 20 чал.Inspekcja pravy w 1928 roku z uwzglęndnieniem okresu 1918—1928. — Warszawa, 1930. — S. 146—147, 268—269.. На долю харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці прыходзілася 2/3 прадпрыемстваў і рабочыхНарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш.; АН Беларусі, Ін-т гісторыі. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш. — Мн.: Беларусь, 1995. — 560 с. — ISBN 5-338-01061-5. — С. 215.. А з пачаткам у 1929 эканамічнага крызісу колькасць дзеючых прадпрыемстваў увогуле пачала змяншацца.

У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля 90 % насельніцтва (у Польшчы 63 %). Захоўваліся панскія маёнткі, сервітуты, прыватныя, дзяржаўныя, касцельныя, грамадскія фальваркі, была распаўсюджана дробная арэнда панскай і дзяржаўнай зямлі за адпрацоўкі ці частку ўраджаю, аплата працы натурай, цераспалосіца, шарваркі. Усё гэта стрымлівала працэс развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, не давала магчымасці вырашаць сацыяльныя праблемы насельніцтва. У 1921 г. землекарыстанне выглядала так: 10,8 % належала дзяржаве, 0,3 % — царкве, 88,4 % — прыватным буйным і дробным уласнікам, 0,5 % — іншым карыстальнікам. Існавалі буйная панская ўласнасць і вялікая колькасць беззямельных і малазямельных сялянскіх гаспадарак. 3866 памешчыкаў (зямельныя ўладанні кожнага больш за 100 га) складалі 1 % усіх землеўладальнікаў, мелі ў сваім карыстанні 4210 тыс. га (больш за палову ўсёй прыватнаўласніцкай зямлі), каля 500 магнатаў валодалі больш як па 1000 га. Пры гэтым 48 % гаспадарак мелі менш як па 5 га кожная. Таму большасць гаспадарак адчувала недахоп зямлі. Сервітутамі карысталіся 31 тыс. сялянскіх гаспадарак, 212 тыс. з’яўляліся цераспалоснымі. Нягледзячы на прыпыненне працэсу драбнення сялянскіх гаспадарак у выніку зямельнай рэформы 1925 (парцэляцыя, камасацыя), іх дэцэнтралізацыя не была пераадолена.ЭГБ, т.6, кн. І, с.474

У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі вызначаюцца 4 фазы развіцця. 1919-24 гг. характарызаваліся неспрыяльнай для вёскі інфляцыяй: сяляне пасля вайны ў асноўным адбудавалі свае гаспадаркі, але недахоп інвестыцый і нізкія цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю не спрыялі развіццю вытворчасці. Добрыя ўраджаі ў 1925-29 гг. і высокія цэны на сельгаспрадукцыю садзейнічалі ўздыму гаспадарак. Грашовы даход з 1 га ў гаспадарцы з 5-10 га складаў 348 злотых, у 1928—586. У гэтыя гады сяляне куплялі зямлю, машыны, мінеральныя ўгнаенні, праводзілі меліярацыю, бралі крэдыты. Сусветны эканамічны крызіс, што пачаўся ў 1929, выклікаў зніжэнне цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю (у 1928 селянін атрымліваў за яе 100 злотых, у 1935 — 33). Павялічыліся падаткі, знізілася даходнасць, расла запазычанасць. Пры спагнанні нядоімак па даўгах улады праводзілі т. зв. ліцытацыі — сілай забіралі сялянскую маёмасць. Фаза пераадолення крызісу на вёсцы настала ў 1936, але гаспадаркі не дасягнулі перадкрызіснага стану. У сельскай гаспадарцы ўсталяваўся застой і пагаршэнне матэрыяльнага становішча сялян. Заходнебеларуская вёска была перанаселеная (каля 700 тыс. чал. свабоднай рабочай сілы), а прамысловасць не была ў стане скарыстаць яе. У 1925-38 з Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны эмігрыравала 78,1 тыс. чал. Падчас эканамічнага крызісу эміграцыя скарацілася, беззямельныя і малазямельныя сяляне працавалі на лесараспрацоўках, падзёншчыкамі.

У міжваенны перыяд мала змянілася тэхналогія землеапрацоўкі: галоўная цяглавая сіла — конь, прылады працы — плуг, барана, каса, цэп і серп. Толькі ў заможных сялян з’явіліся сеялкі, ручныя малатарні, веялкі, сячкарні. Частка сялян займалася кавальствам, кравецтвам, шавецтвам, сталярствам, гарбарствам і інш.