Іван Данілавіч Гарбачэўскі ( — ; Псеўданімы: СоюзникМасанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей: В 4 т. — Т. 4. — М., 1960. — С. 139.) — беларускі педагог, фалькларыст, пісьменнік і краязнавец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), (1885). Выкладаў гісторыю, рускую мову, іншыя прадметы ў Троцкім і Невельскім паветах (да 1899). У 1894—98 супрацоўнік газеты «Витебские губернские ведомости». Пераехаў у 1899 на Каўказ, пасля на Кубань. Інспектар народных вучылішчаў у Баталпашынску на (1900—1912?). Выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы ў Рагачове (1912—1914).
Выступаў у друку з прапановамі ўдасканалення народнай школы. Правадзейны член Педагагічнага таварыства пры ў Санкт-Пецярбургу (1894).
Навуковая дзейнасць
Яму належыць гістарычная праца «Пра волакі вялікага воднага шляху з варагаў у грэкі» (1894). Вывучаў фальклор, побыт беларусаў, гісторыю. Апісваў населеныя пункты на Заходняй Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору, фаўну, земляробства і жывёлагадоўлю, промыслы, адукацыю ў Лепельскім павеце («Лепельскі павет Віцебскай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэлігийныя абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Паэтычнасць беларускіх народных песень адзначыў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896), апублікаванай у «Віцебскіх губернскіх ведамасцях» (нумары 83—85, 87, 89).
Творчасць
Аўтар аповесці «Не дайшоў да роднай хаты» (нап. 1899) і іншых мастацкіх твораў. Кнігі для дзяцей «Птушыны канцэрт», «Ціхая радасць» і інш., апавяданні «Зямля і араты», «Не дайшоў да роднай вёскі» (1899). Гістарычныя аповесці «Старына старадаўняя» (Віцебск, 1897), «Што з ёю будзе?» (Віцебск, 1898).
Бібліяграфія Сельский учитель. ― Витебск. Губернская типография, 1895. С. 17 О волоках Великого водного пути из варяг в греки. ― Витебск. Губернская типография. 1984. С. 19 Лепельский уезд Витебской губернии. ― Витебск. Губернская типография. 1895 Вниз по Двине. ― Витебск. Губернская типография. 1895. С. 14 Старина стародавняя. Историческая повесть X века. ― Витебск. 1897. С. 163 Тихая отрада (Рассказ Володи). Серия «Детям в подарок». ― Витебск. 1896. С. 17 Что-то с ней будет? Повесть. ― Витебск. 1898. С. 24
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Скідан В. Спадчына І. Д. Гарбачэўскага // — С. 31, 32. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі