Тавісуплэба (, «Свабода») — дзяржаўны гімн Грузіі, адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Грузіі, нароўні са сцягам і гербам, з красавіка 2004 пасля бяскроўнай «рэвалюцыі руж», у выніку якой улада перайшла ад Эдуарда Шэварнадзэ да Міхаіла Саакашвілі. Музыка ўзята з дзвюх опер Закарыя Паліяшвілі (1871—1933) — «Даісі» («Змярканне») і «Абесалом і Этэры», аўтар тэксту — сучасны грузінскі паэт Давід Маградзэ, які выкарыстаў цытаты з вершаў грузінскіх паэтаў-класікаў — Акакія Цэрэтэлі, Грыгола Арбеліяні і Галактыёна ТабідзэЗакон "Аб дзяржаўных сімвалах Грузіі".

Гісторыя Новы грузінскі гімн быў зацверджаны парламентам Грузіі 20-га мая 2004 года, праз пяць месяцаў пасля адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ, былога міністра замежных спраў у апошнім савецкім урадзе. Адпаведны законапраект быў вынесены на першае пленарнае пасяджэнне шостай сесіі парламента краіны 22 красавіка 2004 года Георгіем Габашвілі, міністрам культуры ва ўрадзе СаакашвіліThe First Plenary Meeting of Parliament.

Да таго афіцыйным гімнам краіны з’яўляўся гімн «Слаўся, блаславенная небам» (), які выкарыстоўваўся ў Дэмакратычнай Грузінскай Рэспубліцы 1918 — 1921-га гадоў і потым — з 1990 да 2004 у постсавецкай Рэспубліцы Грузія.

Новы гімн хутка набыў папулярнасць дзякуючы сваёй лірыцы, якая была значна прасцейшай за ў нечым архаічныя ды цяжкія да запамінання словы яго папярэдніка.

Тэкст гімна Грузінскі тэкст Транслітарацыя Пераклад на беларускуюАўтар беларускага перакладу — ЖЧ-карыстальнік 69996 თავისუფლება

ჩემი ხატია სამშობლო, სახატე მთელი ქვეყანა, განათებული მთა-ბარი, წილნაყარია ღმერთთანა. თავისუფლება დღეს ჩვენი მომავალს უმღერს დიდებას, ცისკრის ვარსკვლავი ამოდის ამოდის და ორ ზღვას შუა ბრწყინდება, და დიდება თავისუფლებას, თავისუფლება დიდება!Chemi khat’ia samshoblo, Sakhat’e mteli kveq’ana, Ganatebuli mta-bari Ts’ilnaq’aria Ghmerttana. Tavisupleba dghes chveni Momavals umghers didebas, Tsisk’ris varsk’vlavi amodis Amodis da or zghvas shua brts’q’indeba, Dideba tavisuplebas, Tavisuplebas dideba! Святы абраз — радзіма наша, І свет — бажніца для яе. Даліны і горы нам пазначыў Бог на святым зямлі стале. Свабода шле да нас вітанні, З ёй славы мы не прамінём. Уздымецца зара світання Паміж двух мораў прамянём.

Гл. таксама

Сцяг Грузіі Герб Грузіі

Крыніцы

Спасылкі Музыка гімна (без слоў)

Грузія Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Грузіі