Зборная Катара па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Катар на міжнароднай футбольнай арэне. Кантроль над зборнай ажыццяўляе Футбольная асацыяцыя Катара.
Гісторыя Зборная Катара яшчэ ні разу не трапляла на чэмпіянат свету, аднак двойчы ўдзельнічала ў алімпійскім футбольным турніры — у 1984 і 1992. На гульнях 1992 каманда Катара прабілася ў чвэрцьфінал, і на сённяшні дзень гэта з’яўляецца самым вялікім поспехам у гісторыі футбола гэтай краіны.
На 15-х Азіяцкіх гульнях (2006) зборная Катара заваявала залатыя медалі ў спаборніцтвах па футболе. Таксама Катар выйграваў Кубак Персідскага заліва ў 1992 і 2004 гадах, у абодвух выпадках з’яўляючыся краінай-арганізатарам, а таксама ў 2014 годзе. Нацыянальная зборная Катара не прабівалася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, а вось каманда, складзеная з ігракоў не старэйшых за 20 гадоў, стала другой на моладзевым чэмпіянаце свету ў 1981 годзе, саступіўшы ў фінале зборнай ФРГ.
У 2019 годзе зборная Катара ўпершыню ў сваёй гісторыі стала пераможцам Кубка Азіі. 10 лютага 2024 года на дамашнім турніры катарцы перайгралі ў фінале зборную Іарданіі і сталі ўладальнікамі Кубка Азіі ў другі раз.
Выступы на міжнародных турнірах
Чэмпіянат свету 1930—1970 — не ўдзельнічала 1974 — знялася з турніру 1978—2018 — не прайшла кваліфікацыю 2022 — групавы этап
Алімпійскія гульні 1972—1980 — не ўдзельнічала 1984 — групавы этап 1988 — не прайшла кваліфікацыю 1992 — Чвэрцьфінал 1996—2020 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі 1976 — не прайшла кваліфікацыю 1980 — групавы этап 1984 — групавы этап 1988 — групавы этап 1992 — групавы этап 1996 — не прайшла кваліфікацыю 2000 — Чвэрцьфінал 2004 — групавы этап 2007 — групавы этап 2011 — Чвэрцьфінал 2015 — групавы этап 2019 — Чэмпіён 2023 — Чэмпіён
Азіяцкія гульні 1974 — не ўдзельнічала 1978 — 1-ы групавы этап 1982 — не ўдзельнічала 1986 — групавы этап 1990 — не ўдзельнічала 1994 — групавы этап 1998 — Чвэрцьфінал 2002 — групавы этап 2006 — Чэмпіён 2010 — 1/8 фінала 2014 — не ўдзельнічала 2018 — групавы этап
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Футбольнай асацыяцыі Катара Зборная Катара на сайце ФІФА