«Аль-Джазіра» (араб. الجزيرة) — міжнародная тэлекампанія са штаб-кватэрай у горадзе Доха, сталіцы Катара. Створана ў 1996 годзе па ўказе эміра Катара.
Вядомая ў заоднім свеце стала пасля таго, як пачала асвятляць авія- і ракетныя ўдары войскаў кааліцыі па Афганістане і трансляцыі заяў Усамы бін Ладэна ў эфіры тэлеканала.
Назва «Аль-Джазіра» у перакладзе з арабскай азначае «востраў» і мае на ўвазе скарачэнне ад арабскага الجزيرة العربية (аль-Джазіра аль-Арабія) — традыцыйнай арабскай назвы Аравійскага паўвострава, на якім размешчаны Катар.
У кампаніі ёсць свой сайт у інтэрнэце, які мае з 2003 таксама англамоўную версію — цяпер афіцыйны сайт канала Al Jazeera English.
У сетку Аль-Джазіра ўваходзяць некалькі каналаў: Al Jazeera — міжнародны канал навін на арабскай мове. Al Jazeera English — глабальны інфармацыйны тэлеканал на англійскай мове. Al Jazeera Documentary Channel — канал, які прадстаўляе дакументальныя фільмы на арабскай мове. Al Jazeera Sports — папулярны спартыўны канал на арабскай мове. Al Jazeera Mobasher (або Al Jazeera Live) — палітычны канал (своеасаблівы аналаг C-SPAN ці BBC Parliament). Al Jazeera Children’s Channel — канал для дзяцей. Baraem — дзіцячы канал для малодшага дашкольнага ўзросту на арабскай мове. Al Jazeera Balkans — міжнародны канал навін на сербскай мове.
Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт Сайт дзіцячага канала Baraem
Катэгорыя:Тэлеканалы на арабскай мове Катэгорыя:Тэлекампаніі Катара