Франс Снейдэрс (, г. Антверпен, Бельгія — ) — фламандскі жывапісец, майстар барочнага нацюрморта.
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў П. Брэйгеля Малодшага і X. ван Балена. Працаваў у Антверпене. З 1609, пасля наведвання Італіі, супрацоўнічаў з П. Рубенсам, пісаў у яго карцінах кветкі, садавіну, жывёл.
Творчасць
У мастацтве Фландрыі XVII ст. распаўсюджанне атрымаў нацюрморт, у большай ступені — яго манументальна-дэкаратыўны варыянт. Гэта тлумачыцца прызначэннем выяў для дамоў багатых бюргераў і палацаў арыстакратаў. Нацюрморты адрозніваюцца вялікімі памерамі, празмернай пышнасцю, падкрэсленым багаццем прадметаў. Лідарам гэтага жанру быў Франс Снейдэрс.
Самастойную творчасць ён пачаў з невялікіх нацюрмортаў з некалькіх прадметаў, галоўным чынам кашоў, ваз з садавіной. Пазней перайшоў да манументальных палотнаў вялікага фармату з выявамі размешчанай на сталах або прылаўках вялікай колькасці бітай дзічыны, садавіны, гародніны, кветак, аб’яднаных у раскошныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў стрыманай гаме.
Напісаў шматлікія «крамы», дзе паказваў садавіну, гародніну, экзатычных птушак, кветкі, дзічыну, рыбу («Крама садавіны», «Рыбная крама», «Крама гародніны», усе — 1608—21), кошыкі, збаны, разнастайны посуд, шкло, кераміку, дарагія тканіны («Нацюрморт з дамай і папугаем», 2-ая чв. XVII ст.; «Нацюрморт з лебедзем», 1630-ыя). Здаецца, у гэтых выявах сабрана ўсё хараство свету ў яго адчувальных матэрыяльных формах.Лазука (2010)
Фігуры людзей у нацюрмортах Ф. Снейдэрса выконвалі пераважна іншыя жывапісцы, у тым ліку А. ван Дэйк, Я. Іорданс.
У позні перыяд пісаў паляўнічыя сцэны («Паляванне на дзікоў» і інш.).
Літаратура Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0899-9
Спасылкі
Галерэя прац Франса Снейдэрса
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1579 годзе Катэгорыя:нарадзіліся 11 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 1657 годзе Катэгорыя:Памерлі 19 жніўня Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:мастакі барока Катэгорыя:Мастакі-анімалісты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Антверпене