В’етна́мская мо́ва (в’етн. tiếng Việt ≈[т’енг в’ет]), радзей ўе нгы (в’етн. Việt ngữ, цьы-ном 越 语) — мова в’етаў. Афіцыйная мова В’етнама, дзе з’яўляецца мовай міжнацыянальных зносін і адукацыі. Распаўсюджана таксама ў Камбоджы, Лаосе, Тайландзе, Малайзіі, Аўстраліі, Францыі, Германіі, ЗША, Канадзе і інш. Агульная колькасць носьбітаў звыш 75 млн. чалавек. (2005, ацэнка), у тым ліку ў В’етнаме, па ацэнцы 2005, каля 72 млн. чал., У Камбоджы 680 тыс. чал. (2003, ацэнка), у Аўстраліі каля 175 тыс. чал. (2001, перапіс), у Францыі больш за 300 тыс. чал. (2003, ацэнка), у ЗША звыш 1,1 млн. чал. (2000, перапіс), у Канадзе 122 тыс. чал. (2000, перапіс), у Германіі каля 80 тыс. чал.

Гл.таксама В’етнамская Вікіпедыя

Спасылкі

Катэгорыя:Мон-кхмерскія мовы Катэгорыя:Мовы В’етнама Катэгорыя:Мовы Кітая Катэгорыя:Мовы Камбоджы Катэгорыя:Тонавыя мовы