«Warcraft III: Reign of Chaos» (ад ) — камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе з элементамі RPG. Распрацавана кампаніяй «Blizzard Entertainment» пры падтрымцы «Vivendi Universal» і выпушчана ў ліпені 2002 года.

«Warcraft III» была адной з найбольш чаканых гульняў: больш 4,5 мільёна папярэдніх заказаў і больш аднаго мільёна копій гульні, прададзеных за месяц, што зрабіла яе сама хутка распрадаванай ПК-гульнёй на той момантWarcraft III sells 1 million.Warcraft III goes gold.. Яна была сустрэта мноствам станоўчых рэцэнзій, а частка выданняў адзначылі гульню тытуламі «Найлепшая гульня года» і «Найлепшая стратэгія года». Таксама гульня атрымала высокія ацэнкі і ў ігракоўMetascore — Warcraft III: Reign of Chaos.GameRankings — Warcraft III: Reign of Chaos .Blizzard Entertainment: Узнагароды.. У чарце штотыднёвых продажаў ад NPD Techworld гульня займала першае месца два месяцаWarcraft III slips from the top spot..

У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, колькасць супрацьстаялых бакоў павялічылася з дзвюх да чатырох: можна гуляць за ўжо вядомыя Альянс і Арду, а таксама за дзве новыя росы — Нежыць і Начных эльфаў. Аднак агульны гульнявы працэс не змяніўся — іграку ўсё гэтак жа трэба здабываць рэсурсы, будаваць базы і наймаць войскі, каб знішчыць праціўніка. Новаўвядзеннем сталі героі — унікальныя воіны, якія маюць асобыя здольнасці і здольныя атрымліваць вопыт пры забойстве воінаў праціўніка. Кампанія гульні пачынаецца праз 12 гадоў пасля падзей «Warcraft II: Beyond the Dark Portal» і распавядае пра прышэсце дэманаў у свет АзеротаГісторыя свету Warcraft ..

У камплекце з гульнёй пастаўляецца рэдактар карт «World Editor», дзякуючы якому ў сеткі з’явілася мноства неафіцыйных карт, у якіх гульнявы працэс можа цалкам адрознівацца ад звычайнага. Адной з найпапулярных карт стала «DotA: Allstars», таксама атрымалі развіццё мноства іншых мадыфікацый, такіх, як «Tower defense», «Hero survival» і іншыя. Праз год да гульні быў выпушчаны дадатак, «The Frozen Throne», які таксама стаў папулярным у ігракоў і атрымаў мноства станоўчых рэцэнзійMetascore — Warcraft III: The Frozen Throne..

Выданні «Blizzard» выпусціла дзве версіі гульні: звычайную версію і абмежаванае калекцыйнае выданне. Калекцыйнае выданне ўтрымлівала наступныя рэчы: Гульню на CD The official Warcraft III Cinematic DVD Collector’s Edition Soundtrack. Collector’s Edition manual. The Art of Warcraft book. Lithographic Prints

Гл. таксама Warcraft III: The Frozen Throne

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйныя рэсурсы Warcraft III на сайце кампаніі Blizzard Entertainment Warcraft III на сайце Battle.net Warcraft III: Reign of Chaos на сайце SoftClub

Афіцыйныя форумы Агульны форум Warcraft III на сайце Battle.net Форум для стваральнікаў карт Warcraft III

Іншыя рэсурсы Replayers  — сайт з лепшымі запісамі гульняў WarCraft 3 Reign of Chaos Quotes of Warcraft III — Спіс усіх цытат юнітаў і герояў гульні на англійскім

Катэгорыя:Відэагульні 2002 года Катэгорыя:Гульні Blizzard Entertainment Катэгорыя:Гульні для macOS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Відэагульні ў жанры фэнтэзі Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Стратэгіі ў рэальным часе