Алі ібн Абу Таліб — علي بن أﺑﻲ طالب -(нарадзіўся каля 600 года ў Мецы, памёр ад ранаў, атрыманых у выніку замаху, арганізаванага харыджытамі, 24 студзеня 661 года ў , Арабскі халіфат) — найбліжэйшы сябра і адначасова стрыечны брат прарока Мухамада, муж яго дачкі Фацімы. Паводле суніцкай трактоўкі, належыць да чатырох так званых «справядлівых халіфаў» (рашыдун). Яго асоба і дзенні — цэнтральны аспект шыіцкай плыні ў ісламе.
Біяграфія
У 656 годзе стаў халіфам. Але супраць яго выступіла жонка Мухамада з ваяром Амеядаў Муавія. Алі быў забіты ў выніку замаху харыджытаў, якія асуджалі яго за празмерную, на іх думку, гатовасць да кампрамісу. Магіла з целам Алі ў іракскім горадзе Куфа з’яўляецца месцам рэлігійных паломніцтваў, перадусім шыітаў.
Дзеці
Ад 1-га шлюбу сыны: , і дочкі: Ум Кульсум і Зейнаб Ад 2-га шлюбу сыны: Абас, Амар, Джафар і Усман Ад іншых жонак сыны: Мухамад, Абдула і Абу Бакр
Спасылкі
Катэгорыя:прынялі іслам Катэгорыя:Праведныя халіфы Катэгорыя:Сахабы Катэгорыя:Сям'я Мухамада Катэгорыя:Постаці ісламу Катэгорыя:Праведнікі ісламу Катэгорыя:Дванаццаць імамаў Катэгорыя:Забітыя манархі