Сваташы́цы. Сустракаецца таксама варыянт Сва́ташчы (, ) — аграгарадок у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дабрынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Дуброўна, за 115 км ад Віцебска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка. Праз аграгарадок працякае рака Дубровенка (Задубровенка).

Гітсорыя У 1924—1954 гадах цэнтр Сваташыцкага сельсавета. Да 17 ліпеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Малабахаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..

Насельніцтва 412 жыхароў, 140 двароў (2001).

Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Выбітныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Дабрынскі сельсавет (Дубровенскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровенскага раёна