Сва́ткі (, ) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі,. Адміністрацыйны цэнтр Сваткаўскага сельсавета і сельгаспадарчага прадпрыемства імя Максіма Танка.
Размешчаны на рацэ Вузлянка каля аўтамабільнай дарогі Мядзел — Крывічы, за 20 км на паўднёвы ўсход ад горада Мядзел, за 110 км ад Мінска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін.
Гісторыя Царква ў Сватках была пабудавана ў стылі народнага дойлідства, верагодна, канцы XVIII — пачатку XIX стст. У часы Расійскай імперыі дзейнічала як праваслаўная. У №6 газеты "Вестник Виленского Свято-Духовского братства" за 1910 год была надрукавана нататка пра асвячэнне царквы 9 кастрычніка 1909 года пасля яе рамонту. Была спаленая падчас Другой Сусветнай вайны.
Насельніцтва 1921 год — 244 жыхары, 46 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. 7, część 2, 1924, s. 30. 1931 год — 271 жыхар, 54 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 42. 2001 год — 564 жыхары, 188 двароў
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Бальніца Аддзяленне
Славутасці Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Сваткаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна