Андрэс Мануэль Лопес Абрадор (; нар. , Макушпана, штат Табаска) — мексіканскі палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006, 2012 і 2018 года. Прэзідэнт Мексікі (2018—2024).

Біяграфія Скончыў Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі па спецыяльнасці «паліталогія і публічнае кіраванне».

Пачаў палітычную кар’еру ў кіруючай Інстытуцыянальна-рэвалюцыйнай партыі. У 1988 годзе перайшоў у новы левы рух Corriente Democrática, заснаваны Куатэмокам Кардэнасам, які ў наступным годзе быў пераўтвораны ў Партыю дэмакратычнай рэвалюцыі (), якая займала больш радыкальную пазіцыю, чым Інстытуцыянальна-рэвалюцыйная партыя. У 2000—2005 гадах узначальваў Федэральную акругу Мехіка (фактычна гэта пасада мэра Мехіка без уліку прыгарадаў). На гэтай пасадзе Абрадор актыўна садзейнічаў вырашэнню сацыяльных і транспартных праблем.

У 2006 годзе быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбараў ад ПДР. Яго галоўны канкурэнт Феліпэ Кальдэрон атрымаў 15 000 284 (35,89 %) галасоў, Абрадор — 14 756 350 (35,31 %), аднак яго прыхільнікі адмовіліся прызнаць вынікі, бо пасля падліку 90 % бюлетэняў Абрадор меў перавагу каля 1 %. Паколькі мексіканскае заканадаўства не прадугледжвае другога тура, Кальдэрон быў абвешчаны прэзідэнтам. Ва ўмовах распачатай прыхільнікамі ПДР «кактусавай рэвалюцыі» Абрадор быў абвешчаны альтэрнатыўным прэзідэнтам, аднак неўзабаве прызнаў свае паражэнне.

Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2018 года. Прэзідэнт Мексікі з 1 снежня 2018 года.

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Палітыкі Мексікі Катэгорыя:Прэзідэнты Мексікі Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Мексікі