Ма́ршал Бру́с Мэ́тэрс III (, больш вядомы пад сваімі сцэнічнымі псеўданімамі Eminem і Slim Shady; нарадзіўся 17 кастрычніка 1972, Сент-Джозеф, Місуры, ЗША«Біяграфія Эмінема» , foxnews.com —) — амерыканскі рэп-выканаўца, уладальнік прэміяў «Оскар» і «Грэмі». Выхадзец з Дэтройта, штат Мічыган. Па ўсім свеце прададзена звыш сямідзесяці мільёнаў яго альбомаў, што робіць Эмінема адным з найбольш прадаваных музыкантаў пачатку 2000-х і адным з самых лепшых рэпераў за ўсе часы. Знайшоў Эмінема рэпер і прадзюсар Dr. Dre. Пазней Эмінем падпісаў кантракт з яго гуказапісваючым лэйблам Aftermath Entertainment.
Нобелеўскі лаўрэат Шымус Хіні ўзнагародзіў Маршала за яго «вербальную энергію» і за яго паэзію і лірыку, якая выклікае вялікую цікавасць у народзе. Эмінем мае благую рэпутацыю і вакол яго лірыкі адбываецца мноства спрэчак. Нягледзячы на поспех яго нашумелага альбома The Marshall Mathers LP і чатыры намінацыі на «Грэмі», такія крытыкі, як GLAAD абвінавацілі яго лірыку ў гамафобіі і нянавісці да жаночага пола, у той час, калі іншыя сцвярджалі, што гэта прома-гвалт. У 2002 годзе ён зняўся ў паўаўтабіяграфічным фільме «8 міля».
Эмінем вядомы супрацоўніцтвам і запісам дуэтаў з іншымі папулярнымі музыкамі (Дайда, 50 Cent і інш.). У 2010 годзе Эмінем і Рыяна запісалі хіт «Love the Way You Lie», які таксама, як і папярэднія супрацоўніцтвы, неўзабаве патрапіў у чарты.
Дыскаграфія
Сольныя студыйныя альбомы
Infinite (1996) The Slim Shady LP (1999) The Marshall Mathers LP (2000) The Eminem Show (2002) Encore (2004) Relapse (2009) Recovery (2010) The Marshall Mathers LP 2 (2013) Revival (2017) Kamikaze (2018) Music to Be Murdered By (2020) The Death of Slim Shady (Coup de Grâce) (2024)
Студыйныя альбомы D12
Devil's Night (2001) D12 World (2004)
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Музычныя прадзюсары ЗША Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Хіп-хоп выканаўцы ЗША Катэгорыя:Рэперы ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards