Абд Рабу Мансур аль-Хадзі (; ) — еменскі дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Емена (2012—2022).
Біяграфія Нарадзіўся 1 верасня 1945 года.
У 1970 годзе пачаў ваенную службу ў арміі Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емен. У 1994 г., пасля аб’яднання ў 1990 г. Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емен і Еменскай Арабскай Рэспублікі ў Еменскую Рэспубліку, на працягу 4 месяцаў у званні генерал-маёр быў міністрам абароны. 3 кастрычніка 1994 г. прэзідэнт Салех прызначыў яго віцэ-прэзідэнтам.
З 4 чэрвеня і да 23 верасня 2011 года, на час лячэння Салеха, выконваў абавязкі прэзідэнта краіны. З 23 снежня 2011 г. зноў прыступіў да выканання абавязкаў кіраўніка дзяржавы.
21 лютага 2012 г. на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах абраны прэзідэнтам Емена на двухгадовы тэрмінКонец эпохи А. Салеха: народ Йемена выбрал себе нового президента.. 25 лютага ўступіў у пасаду, прыняўшы прысягу.
Памёр 28 мая 2026 года ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Емена