right|thumbnail|200px|ALTAIR, класічны радар далёкага дзеяння на атоле Кваджалейн для дэтэкцыі касмічных аб'ектаў 200px|thumb|PAVE PAWS, радар на ваеннай базе Клеар, Аляска, пабудаваны па метадзе фазіраваных антэнных рашотак.
Радар (ад — скарачэнне ад radio detection and ranging) або радыёлакацыйная станцыя (РЛС) — сістэма для выяўлення паветраных, марскіх і наземных аб'ектаў, а таксама для вызначэння адлегласці да іх, вышыні, геаметрычных параметраў. Выкарыстоўвае метад, заснаваны на выпраменьванні радыёхваль і рэгістрацыі іх адлюстраванняў ад аб'ектаў. Англійскі тэрмін-акронім з'явіўся ў 1941 годзе, потым у яго напісанні вялікія літары былі заменены малымі.
Гісторыя У 1887 годзе нямецкі фізік Генрых Герц пачаў эксперыменты, з ходам якіх адкрыў існаванне электрамагнітных хваль, прадказаных тэорыяй Джэймса Максвела. Герц навучыўся генерыраваць і ўлоўліваць электрамагнітныя радыёхвалі і выявіў, што яны па-рознаму паглынаюцца і адбіваюцца рознымі матэрыяламі.
Адну з першых прылад, прызначаных для радыёлакацыі паветраных аб'ектаў прадэманстраваў 26 лютага 1935 г. шатландскі фізік Роберт Уотсан-Уот, які прыкладна за год да гэтага атрымаў першы патэнт на вынаходства падобнай сістэмы.
Спасылкі MIT Video Course: Introduction to Radar Systems A set of 10 video lectures developed at Lincoln Laboratory to develop an understanding of radar systems and technologies. Popular Science, August 1943, What Are the Facts About RADAR one of the first detailed factual articles on radar history, principles and operation published in the US "The Great Detective", 1946. Story of the development of radar by the Chrysler Corporation Christian Hülsmeyer and the early days of radar Radar: The Canadian History of Radar - Canadian War Museum Radar technology principles History of radar
* Катэгорыя:Імпульсная тэхніка