Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (ГДАУ) — вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага профілю г. Гродна.
Гісторыя Рашэнне аб ўтварэнні прынята 17 студзеня 1951 года пастановай Савета Міністраў СССР № 145 «Аб арганізацыі сельскагаспадарчага інстытута ў г. Гродна Беларускай ССР». У тым жа годзе на 1-ы курс агранамічнага і заатэхнічнага факультэтаў было прынята 175 студэнтаў, на 2-і курс-25. У інстытуце працавала 24 выкладчыка, 7 з іх мелі вучоную ступень кандыдата навук.
У 2000 годзе ГДАУ быў прысвоены статус універсітэта.
Факультэты
Агранамічны Аховы раслін Біятэхналагічны Інжынерна-тэхналагічны Эканамічны Бухгалтарскага ўліку Ветэрынарнай медыцыны Даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
Рэктары
Іван Міхайлавіч Качура (1951—1956) Пётр Андрэевіч Арацкаў (1956—1959) Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін (1959—1965) Юрый Рыгоравіч Ягораў (1965—1990) Емяльян Раманавіч Вітун (1990—1995) Вітольд Казіміравіч Песціс (1995—2023) Валянцін Валянцінавіч Пяшко (з 17 студзеня 2023)Рэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Уладзімір Аляксандравіч Баум — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). З 1950 па 1954 год — рабочы, механік, старшыня заўкома Гродзенскага камбіната будматэрыялаў. З 1954 па 1990 год — старшыня калгаса імя XXII партз’езда Іўеўскага раёна (цяпер СВК імя Баума). Іван Іванавіч Будзевіч — вучоны ў галіне біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук. Член-карэспандэнт НАН Беларусі. Аляксандр Іосіфавіч Дубко — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1985), член Вярхоўнага Савета СССР (1980—1990), старшыня Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў (1990—1994), старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1994—2001). Герой Сацыялістычнай Працы (1982), Герой Беларусі (пасмяротна, 2001). Сяргей Іванавіч Пляшчанка — вучоны ў галіне зоагігіены, доктар ветэрынарных навук. Займаў пасаду дэкана зоатэхнічнага факультэта.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Універсітэты Гродна
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы сельскай гаспадаркі Катэгорыя:1951 год у Гродне