Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка () — беларускі этнамузыказнаўца. Доктар мастацтвазнаўства (1992).
Біяграфія Нарадзілася 6 снежня 1933 года ў Оршы. Маці, Сцепаніда Іванаўна, спявала ў царкоўным хорыСвятло далёкай зоркі. Мастацтвазнаўца Зінаіда Мажэйка | Искусствовед Зинаида Можейко.
Скончыла Халопеніцкую сярэднюю школуЗінаіда Мажэйка — першая беларуская прадзюсарка этнічнай музыкі.
У 1961 годзе скончыла Беларускую кансерваторыю. Вучаніца Л. С. Мухарынскай, А. У. Гіпіуса. 3 1962 года — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Працавала ў галіне тэарэтычнай этнамузыкалогіі і практычнай фалькларыстыкі.
Асноўныя даследаванні прысвечаны сістэмнай тыпалогіі беларускага песеннага фальклору, яго арэальным і сацыялагічным аспектах.
Арганізатар музычна-этнаграфічных канцэртаў, падрыхтавала грампласцінкі, у т.л. «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (Гран-пры ЮНЕСКА 1988 г.), распрацоўвала праграмы аўдыёвізуальнай антрапалогіі (сцэнарыі 6 музычна-этнаграфічных фільмаў).
Памерла 8 сакавіка 2014 года.
Дакументальныя кінафільмы Дакументальныя музычна-антрапалагічныя кінафільмы па сцэнарыях і палявой рэжысуры Зінаіды Мажэйка: «Палескія калядкі» (Беларусьфільм, «Летапіс», 1972) «Голоса веков» (Беларусьфільм, «Летапіс», 1979) «Память столетий» (Беларусьфільм, «Летапіс», 1982) «Полесские свадьбы» (Беларусьфільм, «Летапіс», 1986) «Пронеси, Боже, хмару» (Беларусьфільм, «Летапіс», 1990) «Крывыя вечары» (Беларусьфільм, «Летапіс», 1993) «Рух зямлі» (Беларусьфільм, «Летапіс», 1999)
Асноўныя працы Песенная культура Беларускага Палесся (1971) Песні беларускага Паазер’я (1981) Каляндарна-песенная культура Беларусі: Вопыт сістэмна-тыпалагічнага даследавання (1985) Вяселле: Мелодыі (у сааўт., 1990) Народна-песенная культура Беларусі ў агульнаславянскім кантэксце: Да пытання параўнальных даследаванняў на ўзроўні песенных сістэм (1998) Песні Беларускага Падняпроўя (у сааўт., 1999) Экология традиционной народно-музыкальной культуры (2011)
Узнагароды і прэміі Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» (1987). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне цыкла музычна-этнаграфічных кінафільмаў (кінастудыя «Беларусьфільм») «Палескiя калядкi», «Галасы вякоў», «Памяць стагоддзяў», «Палескiя вяселлi», «Пранясi, Божа, хмару», «Крывыя вечары».
Літаратура Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 435. Филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы» — Список публикаций сотрудников Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна. Да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці. — Мінск: Тэхналогія, 2013. — 141 с.
Крыніцы
Спасылкі Ушла из жизни МАЖЭЙКА Зінаіда Якаўлеўна Вянок памяці: Зінаіда Мажэйка Ирина Завадская. Аутентичная личность // Беларусь сегодня. 2014. № 175
Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ