Сяргей Іванавіч Назараў (, в. Барадзіно, Дубровенскі раён, Аршанская акруга — ) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974), акадэмік УАСНГІЛ (1988), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1953 годзе. У 1958—1961 гг. працаваў на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай станцыі, з 1961 г. — у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай нечарназёмнай зоны СССР у Мінску. Працуе загадчыкам аддзела, з 1968 г. становіцца намеснікам дырэктара. З 1980 па 1992 - рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1992 па 1999 - начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў і аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

С. І. Назараў напісаў працы па тэхніцы і тэхналогіі ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана больш як 20 сельскагаспадарчых машын, якія выпускаюцца прамысловасцю БеларусіБиографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ, РАН.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі.

Навуковыя працы Назаров, С. И. Механизация заготовки и внесения в почву удобрений / С. И. Назаров, А. Б. Дубов; ЦНИИ механизации и электрификации сел. хоз-ва Нечернозем. зоны СССР. — Минск: Урожай, 1964. — 71 с. Назаров, С. И. Рациональные способы использования жидких органических удобрений, торфа и излишков соломы в растениеводстве / С. И. Назаров, С. И. Балахонов, Т. В. Парамонова. — Мн., 1977. — 48 с. Назаров, С. И. Закономерности сопротивления почвы подпружиненным деформатором / С. И. Назаров, А. В. Клочков // Вестн. с.-х. науки. 1989. № 8. С. 74–80. Назаров, С. И. Механизация обработки и внесения органических удобрений : учебное пособие / С. И. Назаров, В. А. Шаршунов. — Мн., 1993. — 296 с. Назаров, С. И. Механизация уборки и послеуборочной обработки семян кормовых культур и трав : учебное пособие / С. И. Назаров, В. А. Шаршунов. — Мн., 1997. — 379 с.

Літаратура Назараў Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 11. — С. 216.

Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі