Сві́рнавы даўгано́сік, Свіроначны слонікСлоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930 (Sitophilus granarius) — від жукоў з сямейства .
Апісанне Афарбоўка цёмна-карычневая, даўжыня цела 3—4 мм, крылы недаразвітыя, таму лётаць не можа.
Пашырэнне Распаўсюджаны паўсюдна. Завозіцца ў розныя месцы разам са збожжам.
Асаблівасці біялогіі Яйкі жаўтлявыя, даўжынёй 0,6—0,7 мм. Лічынкі бязногія, даўжынёй да 3 мм, з карычневай галавой. Кукалкі жаўтлявыя, даўжынёй 2,7 мм. Наносіць вялікую шкоду запасам збожжа. Жукі і лічынкі пашкоджваюць пшаніцу, жыта, ячмень, рыс. Лічынкі выядаюць ў збожжы ўвесь эндасперм, пакідаючы толькі абалонку.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Даўганосікі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе