Аляксандр Гіларый Палубінскі ( — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Вучыўся ў Віленскай і Замойскай акадэміях, у Кракаве, Галандыі, Францыі. З 1646 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы.

Падкаморы слонімскі ў 1650—1654, вялікі падстолі літоўскі ў 1654, пісар польны літоўскі ў 1654—1668, староста генеральны жамойцкі ў 1669—1670, маршалак вялікі літоўскі з 1669.

Ваенная дзейнасць Вызначыўся ў вайне супраць украінскіх казакоў, пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў ва ўзяцці Мазыра (люты 1649), у Лоеўскай бітве (1649), бітве пад Белай Царквой (23 верасня 1651).

На чале кавалерыйскіх харугваў браў удзел у асноўных ваенных дзеяннях у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667: у бітвах пад Шкловам (12 жніўня 1654) і Шапялевічамі (24 жніўня 1654), аблозе Магілёва ў пачатку 1655; у баях супраць шведаў у Польшчы, у вызваленні Менска ў лістападзе 1658 і іншых. У 1659—1660 ваяваў у Інфлянтах. У складзе дывізіі Паўла Яна Сапегі ўдзельнічаў у Палонкаўскай бітве (1660), аблозе Барысава, вызваленні Шклова і Оршы, бітве на рацэ Бася з войскам Ю. Далгарукага, Кушліцкай бітве (1661).

Дзяржаўная дзейнасць і валоданні Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Рудабелкай, Дзятлавам, Горамі Вялікімі, Горкамі. З 1655 адміністратар Берасцейскай эканоміі, быў старостам бабруйскім, ваўкавыскім, слонімскім.

У 1662 фундаваў Глускі бернардзінскі кляштар.

Пасля адрачэння ад трона Яна II Казіміра ў 1668 і смерці Міхала Вішнявецкага ў 1673 выступаў за абранне на трон Рэчы Паспалітай цара Аляксея Міхайлавіча.

Сям’я

Сын парнаўскага ваяводы Канстанціна Палубінскага і Соф’і Сапегі, дачкі мсціслаўскага ваяводы Андрэя Сапегі.

Двойчы быў жанаты. Спачатку з Сюзанай Храптовіч, дачкой новагародскага ваяводы Юрыя Храптовіча і ўдавой новагародскага ваяводы Тамаша Сапегі. Дзяцей з ёй не меў.

Другі раз ажаніўся ў 1652 з Соф’яй Канстанцыяй Валадковіч, дачкой новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча. Меў з ёй сыноў Дамініка Яна Міхала і Крыштафа Канстанціна, дачок Тэадору, Кацярыну (памерлі ў дзяцінстве), Ганну Марыяну (? — 1690), жонку Дамініка Мікалая Радівіла, і Ізабелу Хелену (? — 1721), жонку Юрыя Станіслава Сапегі.

Літаратура Нагельскі Міраслаў. Вайсковая дзейнасць Аляксандра Гілярыя Палубінскага ў 1648—1676 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 15. Сшытак 1-2 (28-29). — Мн., 2008. — С. 210—256.

Andrzej Adam Majewski Marszałek wielki litewski Aleksander Hilary Połubiński (1626—1679). Działalność polityczno-wojskow. : Praca doktorska napisana pod kierunkiem prof. dr. hab. Mirosława Nagielskiego. — Warszawa: Instytut Historyczny Uniwersytetu Warszawskiego, 2014. — 492 s.

Аляксандр Гіларый Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Пісары польныя літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падкаморыя слонімскія Катэгорыя:Старосты слонімскія Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты бабруйскія Катэгорыя:Адміністратары Берасцейскай эканоміі Катэгорыя:Пахаваныя ў Дзярэчыне