Крыштоф Белазор (1588 або 1589 — 8 мая 1644) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Маршалак земскі упіцкі з 1628, староста абельскі; пасол на соймы 1629, 1632, 1633, 1638, 1643, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1628 і 1640.
Сям’я Сын Станіслава Белазора, упіцкага падкаморага, і Дароты Войны, дачкі вялікага літоўскага падскарбія Лаўрына Войны.
Брат упіцкага падкаморага Габрыэля Белазора і вялікага літоўскага рэферэндара Яна Караля Белазора.
Ажаніўся з Ядвігай Гедройц, дачкой мсціслаўскага ваяводы Марціна Гедройца. Яго сынам быў Юрый Белазор, віленскі каталіцкі біскуп.
Літаратура
Крыштоф (сын Станіслава) Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Маршалкі земскія ўпіцкія Катэгорыя:Старосты абельскія