Ваявода вендэнскі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Вендэнскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта вендэнскага. У 1629 большая частка тэрыторыі Вендэнскага ваяводства адышла да Швецыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі чатыры паўднёва-заходнія староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзенскае. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваёваную ёю частку ваяводства. Рэшта ваяводства ў 1677 увайшла ў склад новастворанага Інфлянцкага ваяводства, і замест ваяводы вендэнскага была створана пасада ваяводы інфлянцкага.

Ваяводы вендэнскіяАсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіЮрый Фарэнсбах15981602ПамерМацей Дэмбінскі16021606ПамерКрыштаф Слушка16061619ПамерТэадор Дэнгаф16208 лістапада 1622ПамерЯўхім Тарнаўскі16271641Адмовіўся ад пасадыТамаш Сапега16411643Паступіў на новагародскага ваяводуМікалай Корф16431659Памер

Глядзі таксама

Кашталяны вендэнскія Вендэнскае ваяводства