Кашталян дорпацкі — дзяржаўная пасада ў Дорпацкім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасці пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 тэрыторыя Дорпацкага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Дорпацкае ваяводства скасавана, і кашталяны больш не прызначаліся, але апошні кашталян захоўваў свой тытул да смерці.

Кашталяны дорпацкіяАсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіМацей Ленек15991611ПамерБертрам Гольцшугер16121620Ян Корсак20 жніўня 16202 кастрычніка 1621Паступіў на полацкага кашталянаАляксандр Масальскі162725 лютага 1631Паступіў на смаленскага кашталянаТамаш Грахоўскі16311 чэрвеня 1638Пётр Рудаміна-Дусяцкі163830 снежня 1643Паступіў на смаленскага кашталянаГенрык Дэнгаф3 сакавіка 164426 лютага 1646Паступіў на парнаўскага ваяводуМікалай Асалінскі16461650Тамаш Касакоўскі9 снежня 165015 сакавіка 1652Паступіў на віцебскага кашталянаМаксіміліян Аляксандр Няміра16521653Вільгельм Гольцшугер13 сакавіка 1653

Глядзі таксама

Ваяводы дорпацкія Дорпацкае ваяводства