Свято́е возера — возера ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне, Гомельская вобласць, у басейне ракі Дабрыца, за 6 км у напрамку на захад ад Рагачова, за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Стрэнькі.
Плошча паверхні возера 0,29 (0,24Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км², даўжыня 0,6 (0,65) км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 (2,03) км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя — 4,37 м. Аб’ём вады 1,05 млн м³.
Катлавіна возера круглай формы сярод раўніннай разаранай тэрыторыі. Схілы невыразныя. Дно сапрапелістае. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночнай частцы з возера выцякае каналізаваны ручай у раку Дабрыца.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друці