Святы камень Сянежыцкі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения (з 1997). Знаходзіцца на могілках у вёсцы Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Ружавата-шэры дробназярністы граніт прасападобнай формы. Даўжыня 1,65 м, шырыня 1,43 м, вышыня 0,5 м. Аб’ём 0,6 м³. Маса каля 1,7 тон. Прынесены ледавіком 220-150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі. Валун у дахрысціянскія часы меў культавае значэнне.

Некаторыя легенды На валуне двое "слядоў". Адзін лічаць выявай пальцаў, а другі — выявай пяткі. Пальцы нібыта пакінула Багародзіца, а пятку — чорт, які гнаўся за ёй. Дагнаць Божую Маці чорт не змог, таму што яна схавалася ў манастыр. Паводле іншага падання, "сляды" пакінулі шведы, каб паказаць, куды яны накіроўваюцца (Янчук, 1889).

Іншыя знакамітыя валуны Каралёваслабодскі камень з крыжам Клін-валун Сарочынскі валун Вялікі камень Пліскі Вялікі камень Літоўскі

Гл.таксама Музей валуноў

Літаратура

Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / А. К. Карабанаў і інш.; НАН Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 38, 99, 219. — 235 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-08-1295-7.

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Навагрудскага раёна Катэгорыя:Славутасці Навагрудскага раёна Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Сянежыцы