Свяці́ца (, ) — вёска ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 45 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Ляхавічы і 41 км ад чыгуначнай станцыі Ляхавічы, за 220 км ад Брэста.

Гісторыя Каля вёскі, ва ўрочышчы Куль, знаходзіцца стаянкі эпохі фінальнага палеаліту і мезаліту.

Пасля ўз’яднання з БССР з 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навасёлкаўскага сельсавета Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 964 чалавекі ў 200 дварахСвятица .

У сакавіку 1943 года нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было спалена 200 дамоў, забіта 106 чалавек.

У 1954—1957 гадах Свяціца была цэнтрам Свяціцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна. З 22 красавіка 1957 года ў Крывошынскім сельсавеце Ляхавіцкага раёна. У 1997—2013 гг. з’яўлялася цэнтрам адноўленага Свяціцкага сельсавета ў складзе Ляхавіцкага раёна.

Насельніцтва 1025 жыхароў, 399 двароў (2001).

Інфраструктура Палац культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Помнік партызанам. Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна