Ян Цадроўскі (, в. Пагост каля Слуцка — пасля 1682) — падчашы новагародскіСагановіч, 1995, с. 144, мемуарыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай кальвінісцкай сям’і Цадроўскіх герба «Адрованж»Цадроўскія — адзін са значных шляхецкіх родаў Наваградскага павета і Мінскага ваяводства. Трымаліся кальвінізму нават у найцяжкі для Рэфармацыі перыяд. Пра род у 2-й палове XVII і XVIII ст. гл. падр. Konarski S. Szlachta kalwińska w Polsce; z przedmową S. Kętrzyńskiego. — Warszawa, 1936. — S. 38-43. Яна Цадроўскага і Сафіі Цёлкаўны Камароўскай. Браты — Тамаш, Аляксандр, блізнец Стэфан; сястра Ганна.

Вучыўся разам з братам-блізнюком Стафанам у Кёнігсбергу, затым у Кракаўскай акадэміі. У 1637 г. іх бацька даручыў сваіх сыноў Багуславу Радзівілу, пры двары якога яны служылі на працягу 32 гадоў, да самай смерці князя ў 1669 годзе. Шмат вандраваў разам з князем па Заходняй Еўропе. Выконваў розныя даручэнні Багуслава Радзівіла. У 1655 годзе, падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667), уцёк з сям’ёй на Жамойць пад пратэкцыю шведаў. Вярнуўся, вазіў цару Аляксею Міхайлавічу пад Друю петыцыю менскай шляхты. У 1658 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях менскай шляхты супраць маскоўскага войска, у 1660 годзе правёў дывізію Чарнецкага ад Свержаня да ракі Бярэзіны.

Меў вялікі аўтарытэт сярод шляхты Менскага ваяводства, быў электарам Яна Казіміра і Яна III Сабескага, соймавым паслом.

Пакінуў каштоўны дыярыуш, у якім апісаў не толькі сямейныя справы, але і падзеі, відавочцам якіх ён быў або аб якіх чуў. Апошні эпізод, апісаны ў дыярыушы, — жудаснае знішчэнне ў 1682 годзе Віленскага кальвінскага збору.

Сям’я Быў жанаты першым шлюбам з Марыянай Швыкоўскай, другім — з Ганнай Мірскай, дачкой Рыгора Мірскага, вялікага стражніка літоўскага, трэцім — з Соф’яй Рымвідаўнай. У другім шлюбе меў сына Рыгора (нар. 1651) і дачку Соф’ю (нар. 1653).

Крыніцы

Літаратура Коршунаў А. Ф. Успаміны Яна Цадроўскага // Беларуская літаратура. Вып. 5. — Мн., 1977. — С. 154—167; Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка. 1995. — 145 с. — С. 144.

Катэгорыя:Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Падчашыі новагародскія Катэгорыя:Аўтары знакамітых дзённікаў