Лукаш Васілевіч Копаць (? — 1621) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Берасцейскі падкаморы з 1612, кашталян з 1615.

Сям’я Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Палоніі Валовіч, дачкі смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча. Меў братоў Філона, лідскага земскага маршалка, і Васіля, кашталяна новагародскага.

Ажаніўся 14 лютага 1610 года з Кацярынай Фірлей, дачкой кракаўскага ваяводы Мікалая Фірлея. Меў сына Аляксандра, кашталяна берасцейскага.

Крыніцы

Літаратура

Лукаш Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія Катэгорыя:Падкаморыя берасцейскія