Віківіды () — адзін з праектаў фонда «Вікімедыя», даведнік па таксанаміі біялагічных відаў, заснаваны на вікі-рухавіку.
Адкрыты і свабодны каталог відаў, які змяшчае класіфікацыю жывёл, раслін, грыбоў, бактэрый, архей, пратыстаў і ўсіх астатніх форм жыцця.
Інфармацыя з сайта даступная ў адпаведнасці з ліцэнзіямі GNU FDL і CC-BY-SA.
Праект адкрыўся 14 верасня 2004 года.
Гл. таксама Энцыклапедыя жыцця The Plant List
Спасылкі Беларускамоўны раздзел Віківідаў
Катэгорыя:Праекты Вікімедыі Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2004 годзе