О́скар Мі́лаш герба Любіч (, ; 28 мая 1877, мястэчка Чарэя, цяпер вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці — 2 сакавіка 1939, Фантэнбло, Францыя) — французскі паэт, вучоны-арыенталіст; дзядзька і настаўнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980) Чэслава Мілаша.
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Чарэя ў сям’і Уладзіслава дэ Любіч Мілаша, былога афіцэра расійскай арміі, і Марыі Разаліі Разенталь (паходзіла з варшаўскіх яўрэяў).
З 1889 года жыў у Парыжы, навучаўся ў ліцэі Жансон-дэ-Саі, пасля вывучаў асірыйскую мову і іўрыт у Школе ўсходніх моў.
У 1904 годзе, пасля смерці бацькі, вярнуўся ў Чарэю, дзе мусова заняўся вялікай гаспадаркай. міні|Прадстаўніцтва Літвы ў Францыі. Оскар Мілаш — трэці злева ў ніжнім раду
Пасля Першай сусветнай вайны ў публічных выступах прапагандаваў ідэю стварэння незалежнай літоўскай дзяржавы. У 1925 годзе быў першым прадстаўніком Літвы ў Францыі, у 1925—1938 гадах — дарадцам пасольства Літвы ў Парыжы. У 1931 годзе атрымаў французскае грамадзянства.
Творчасць Дэбютаваў «Паэмай упадку» («Le Poéme des Décadences») ў 1899 годзе. Акрамя вершаваных твораў, пакінуў драматычныя сачыненні («Мігель Маньяра», «Мефібасет», «Саул з Тарса»), містычныя трактаты-паэмы «Ars Magna» (1924) і «Les Arcanes» (1927), раман «L’Amoureuse Initiation» (1910), выдаў зборнік літоўскіх песняў і казак ва ўласным перакладзе на французскую мову.
Свае творы падпісваў Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, O. V. de L. Milosz.
Творы Le Poème des Décadences, 1899 Les Sept Solitudes, 1906 L’Amoureuse Initiation, roman1910 Les Éléments, 1911 Chefs d’œuvre lyriques du Nord, traductions, 1912 Miguel Mañara. Mystère en six tableaux. 1913 Mephiboseth, théâtre, 1914 Saul de Tarse, théâtre, 1914 (non publié) Symphonies, Nihumim, 1915 Épître à Storge, 1917 Adramandoni, 1918 La Confession de Lemuel, 1922 Ars Magna, 1924 Les Arcanes, 1927 Les origines ibériques du peuple Juif, 1932 Les origines de la nation lituanienne, 1936 Psaume de l’Étoile du matin, 1936 La Clef de l’Apocalypse, 1938
Поўны збор твораў Оскара Мілаша выдадзены ў 13 тамах у парыжскім выдавецтве Silvaire/du Rocher. Усе паэмы Мілаша абагульненыя ў 2 тамах «Паэзія» (Poésies).
Узнагароды Узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна (1931).
Крыніцы
Літаратура Lebois A. L’Œuvre de Milosz. Paris: Denoël, 1960. Buge J. Milosz en quête du divin. Paris: Nizet, 1963 Richter A. Milosz. Paris: Editions Universitaires, 1965 Bellemin-Noel J. La Poésie-philosophie de Milosz: essai sur une écriture. Pari: Klincksieck, 1977. Richer J. Aspects Esotériques de l’Œuvre Littéraire. Paris: Dervy-livres, 1980, p. 192—236.
Спасылкі
«Тры сімфоніі». Вершы Оскара Мілаша ў перакладзе А. Хадановіча Таварыства «Сябры Мілаша»
Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Паэты Літвы Катэгорыя:Паслы Літвы ў Францыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Мілашы (род)