Казімір Канстанцін Плятэр (Броэль-Плятэр) ( — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Сын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага.

У 1787 прызначаны абозным вялікім літоўскім, але не прыняў пасады, кашталян троцкі ў 1790—1793, падканцлер літоўскі з 1793; член Пастаяннай Рады ў 1776—1788 і 1793—1794.

Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

Аўтар дзённікаў падарожжа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў.

Сям’я Ажаніўся з Ізабеляй Людвікай Борх, дачкой вялікага кароннага канцлера Ян Анджэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстанцін, Ян, Казімір, Станіслаў і Генрык. З іх Міхал узяўшы шлюб з апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зіберг цу Вішлінг (Ізабеляй Аленай), прыняў на сябе і нашчадкаў прозвішча Плятэр-Зіберг.

Крыніцы

Літаратура

Казімір Канстанцін Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма