Аляксандр Копаць (? — 1651) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Берасцейскі кашталян з 1643.

У 1648 удзельнічаў у абранні каралём Яна II Казіміра.

Сям'я Паходзіў з роду Копцяў, сын Лукаша Копця і Кацярыны Фірлей, дачкі кракаўскага ваяводы Мікалая Фірлея.

Жанаты быў першы раз з Тэафілай Тэнчынскай, дачкой любельскага ваяводы Габрыэля Тэнчынскага. Яна памерла ў 1635 годзе, і Аляксандр другі раз ажаніўся з Ганнай Нускоўскай, дачкой любельскага падкаморага.

Меў сына Францішка Аляксандра і дачку Кацярыну, якая выйшла за літоўскага падканюшага Абрагама Галухоўскага.

Літаратура

Аляксандр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія