Агнастыцы́зм (ад — «непазнавальны», «непазнаны») — пазіцыя ў філасофіі, тэорыі пазнання і тэалогіі, якая лічыць прынцыпова магчымым пазнанне толькі праз досвед (пазнанне аб'ектыўнай рэчаіснасці), і немагчымым пазнанне любых гранічных і абсалютных асноў рэальнасці. Таксама адмаўляецца магчымасць доказу або аспрэчання ідэй і сцверджанняў, заснаваных цалкам на суб'ектыўных пасылках. Часам агнастыцызм вызначаецца як філасофскае вучэнне, якое сцвярджае прынцыповую непазнавальнасць свету.
Гісторыя thumb|Томас Генры Хакслі Тэрмін быў уведзены ва ўжыванне англійскай біёлагам, прафесарам Томасам Генры Хакслі ў 1869 годзе, калі «Метафізічнае таварыства» прапанавала Хакслі стаць удзельнікам яго паседжанняў. «Калі я дасягнуў інтэлектуальнай сталасці, — піша Хакслі, — і пачаў задавацца пытаннем, хто ж я — атэіст, тэіст ці пантэіст, матэрыяліст ці ідэаліст, хрысціянін ці свабодна думаючы чалавек — я прыйшоў да высновы, што мне не падыходзіць ніводнае з гэтых найменняў, акрамя апошняга». Па яго вызначэнні, агностык — гэта чалавек, які адмовіўся ад звязанай з багамі веры і перакананы ў тым, што першасны пачатак рэчаў невядомы, бо не можа быць спазнаны. Тэрмін ужываецца да вучэння Герберта Спенсера, Гамільтана, Джорджа Берклі, Давіда Юма і інш.
Свой варыянт паходжання гэтага тэрміна прыводзіць П. А. КрапоткінЭтика. Т. 1. М.: 1921: «Слова „агностыкі“ ўпершыню было ўведзена ва ўжыванне невялікай групай няверуючых пісьменнікаў, якія збіраліся ў выдаўца часопіса „Дзевятнаццатае стагоддзе“ („Nineteenth Century“) Джэймса Ноўльса (James Knowles) і аддалі перавагу назве „агностыкі“, гэта значыць тыя, хто адмаўляюць гнозу, назве атэісты».
Агнастыцызм можна выявіць ужо ў антычнай філасофіі, у прыватнасці ў сафіста Пратагора, а таксама ў антычным скептыцызме.
Віды агнастыцызму Скептыцызм; Рэлятывізм; Ірацыяналізм;
Гл. таксама
Нігілізм Эпістэмалогія Інструменталізм Гнастыцызм
Саліпсізм Атэізм Агнастычны тэізм Агнастычны атэізм Суб'ектывізм Светапогляд
Ignorabimus Мадэль свету
Мая, індуізм Авідзья Апафатызм
Літаратура Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.77
Катэгорыя:Эпістэмалогія