Свяча́. Сустракаецца таксама варыянт Све́ча (, ) — аграгарадок у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бешанковіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца на рацэ Свячанка, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Лепель, за 12 кіламетраў у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 63 кіламетры ад Віцебска, за 32 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Чашнікі.
Гісторыя Згадваецца ў 1641 годзе як вёска ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 175
Да 2004 года цэнтр Свячанскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Насельніцтва 2001 год — 326 жыхароў, 139 двароў.
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1895). Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік на воінскім пахаванні (1956). Усталяваны на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан № 4029.
Вядомыя асобы Міхаіл Мікітавіч Дойлін (1916—1983) — партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Літаратура
Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1991 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Бешанковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна