Інтэрлінгві́стыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае розныя аспекты міжмоўных зносін і, у прыватнасці, міжнародныя мовы як сродак такіх зносін. асноўная ўвага звяртаецца на праацэсы стварэння і функцыянавання міжнародных штучных моў якія даследуюцца ў сувязі з пытаннямі шматмоўя, узаемаўплыву моў стварэння інтэрнацыяналізмаў і г. д..

Інтэрлінгвістыка сфарміравалася на базе тэорыі лінгвапраектавання, закладзенай творамі Рэнэ Дэкарта (1629 г.) і развітай Г. В. Лейбніцам і іншымі. Тэрмін «інтэрлінгвістыка» з'явіўся ў 1911 годзе і быў вызначаны яго аўтарам Жулем Мейсмансам як навука аб «натуральных законах фарміравання агульных дапаможных моў», пад якімі ён меў на ўвазе любыя мовы, якія здольныя выступаць у ролі пасрэднікаў міжмоўных (і нават міждыялектных) зносін. З другой паловы XX стагоддзя інтэрлігвістыка канцэнтруецца на вывучэнні штучных моў (якія разглядаюцца як адзін са сродкаўпераадолення моўнага бар'ера), і звычайна разглядаецца як раздел мовазнаўства, які вывучае міжнародныя мовы ў кантэксце агульнай тэорыі міжмоўных зносін.

Літаратура (eo) Vĕra Barandovská-Frank, (2020), Interlingvistiko. Enkonduko en la sciencon pri planlingvoj , 333 pp., Poznań, Univ. Adam Mickiewicz, ISBN 9788365483539 (en) Gobbo, Federico, 2020, Introduction to Interlinguistics, München: GRIN Publishing — С. 196—197. — С. 25—40.

Спасылкі Універсытэт Адама Міцкевіча , Познань, Польшча Артыкул аб інтэрлінгвістычных курсах пры Познаньскім Універсытэце, па-рускі Германскае інтэрлінгвістычнае таварытсва Берлін, Германія Артыкул аб узнікненні інтэрлінгвістыкі

Катэгорыя:Моўныя кантакты Катэгорыя:Раздзелы лінгвістыкі